У Кітаі рыбак вылавіў велізарны кавалак дрэва, які каштуе мільёны даляраў.

Рыбак быў вельмі расчараваны сваім дзіўным уловам, але раптам адчуў моцны пах. Калі ён зняў пласт кары, з яго выцекла жоўтае масла. Марак зразумеў, што злавіў велізарны кавалак арлінага дрэва (таксама вядома як альясавае), якое выкарыстоўваецца ў медыцыне і парфумерыі.

Эксперт пацвердзіў, што велізарнае бервяно дыяметрам больш за 3 метры — гэта сапраўды арлінае дрэва, і яно каштуе мільярд ганконгскіх даляраў (128 мільёнаў даляраў). Рыбак плануе прадаць знаходку і аддаць частку сродкаў на дабрачыннасць.

У традыцыйнай кітайскай медыцыне арлінае дрэва лічыцца «дыяментам» сярод раслін, бо яно ўбірае энергію з космасу і валодае асаблівай сілай. Яго насенне і лісце шырока выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?