Галоўны рэдактар газеты «Прессбол» Уладзімір Беражкоў падзяліўся меркаваннем пра ініцыятыву заўзятараў БАТЭ падтрымаць Украіну, а таксама падзяліўся меркаваннем аб рэакцыі старшыні праўлення БАТЭ Анатоля Капскага на акцыю фанатаў.

— Ці блізкая вам пазіцыя сп.Капскага ў дачыненні да фанатаў (або зараз ужо не фанатаў), якія падтрымалі Майдан?

— Я не ведаю, якая пазіцыя ў гэтых фанатаў, падазраю, ім усё роўна, што рэкламаваць — свастыку, батон або Майдан. Людзі-манекены — на тварах маскі. Пазіцыя Капскага выразная, Анатолевіч твару ніколі не хавае, — мяркуе Беражкоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?