фота yahoo.com фота yahoo.com фота yahoo.com
Склалася ўражанне, што ў біятлонным масстарце Дар’я Домрачава ўвогуле не моцна замарочвалася на сваіх суперніцах. Настолькі проста яна адарвалася ад пелетона. Дакладна адсталялася (з адным промахам у перадапошнім стрэле) і прыбегла да фінішу.
Вядома, так падаецца толькі, калі глядзець тэлевізар. На справе ж гэта перамога была нічым не адрозная ад папярэдніх. Толькі вось эмоцыі крыху прытупіліся.
Тры залатых медалі на адной Алімпіядзе да Домрачавай брала толькі адна біятланістка – немка Каці Вільхельм.
Срэбра ўзяла чэшка Габрыэла Соўкалава. Трэцяя – нарвежка Ц’ерыл Экхаф.
У жанчын у біятлоннай праграме яшчэ эстафета, а таксама змешаная эстафета, дзе ўдзел возьмуць і мужчыны.