Трэці залаты медаль Дар'і Домрачавай на зімовай Алімпіядзе ў Сочы прынёс ёй і чарговыя прызавыя.

Паводле прэзідэнцкага ўказа, за кожны залаты медаль біятланістка атрымае па $150 тысяч, агулам — $450 тысяч.

Апроч таго, за кошт удалага выступу спартсменка будзе атрымліваць прэзідэнцкую стыпендыю.

Яна можа разлічваць на атрыманне 125 тарыфных ставак першага разраду на месяц. На дадзены момант гэта 32,5 мільёна штомесяц — $3347 на сёння.

На такую дапамогу Домрачава можа разлічваць на працягу чатырох гадоў, праўда, штогод давядзецца праходзіць перагляд стыпендыі.

У найлепшым для сябе выпадку за гэты час Домрачава можа атрымаць $160 тысяч (пры захаванні цяперашняга памеру стыпендый).

Агулам жа — $610 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?