Выпадак адбыўся ў Магілёве, у абласной псіхіятрычнай бальніцы, куды 21-гадовы Б. прыйшоў на планавы агляд.

Раней ён прыходзіў з маці, а цяпер прыйшоў адзін. Запатрабаваў у 38-гадовай псіхіятра-нарколага медыцынскую картку. Калі тая адмовіла, адкрыў агонь, сем разоў стрэліўшы ў бок медыка з пнеўматычнага пісталета.

Афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк зазначае, што доктар жывая, яе здароўю нічога не пагражае, хоць дзве кулі зачапілі яе па датычнай. Адна пашкодзіла плячо, другая зачапіла скронь.

Нападнік затрыманы і змешчаны на абследаванне. Заведзена крымінальная справа паводле артыкула «Пагроза забойствам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?