Жывая трансляцыя з Кіева:

І яшчэ адна:

06:15

Яцанюк: Януковіч прапанаваў нам здацца

05:55

Сілавікі абкружылі Стэлу Незалежнасці ў Кіеве

05:35

Яцанюк, Клічко: Перамовы з Януковічам праваліліся, ён не гатовы, яго прапановы неадэкаватныя

03:01

Другі начны штурм адбіты, лічба забітых дэманстрантаў дасягнула

01:37

Новая атака спецназа з боку Еўрапейскай плошчы

23:27

У Львове некалькі сотняў чалавек захапілі будынак абласной адміністрацыі

23:25

Белы дом заклікаў Януковіча неадкладна сесці за стол перамоваў з апазіцыяй

22:54

Белы дом заклікаў Януковіча неадкладна пачаць перамовы з апазіцыяй

22.53

У крамах Кіева зніклі хлеб і прадукты першай неабходнасці

22.49

У каменданта Еўрамайдана здарыўся інсульт

22.48

Спецназ прарваў барыкады Майдану з боку Еўрапейскай плошчы

22.39

Дэпутат-рэгіянал: Цягам гадзіны Майдан будзе разагнаны

22.08

Абарвалася вяшчанне ўкраінскага незалежнага Пятага канала праз спадарожнік

22.07

Журналісты: на Майдане бачылі забітага

21.36

Паплечніца Януковіча агучыла ўльтыматум да ўкраінскай апазіцыі

21.33

Майдан спявае «Шчэ нэ вмэрла Украіна» падчас штурму

21.24

Пратэстоўшчыкаў на Майдане разганяюць вадамётамі

21.08

Штурм Майдану: абаронцы падпалілі адзін з БТРаў

20.55

Міліцыя пачала штурм Майдану. Штурму папярэднічала патрабаванне сілавікоў, звернутае да пратэстоўцаў: пакінуць Майдан для правядзення міліцыяй «антытэрарыстычнай аперацыі».

20.41

Жыхары Кіева спынілі і развярнулі БТР

20.16

Будуюцца новыя барыкады:

Музыка, нягледзячы ні на што. Удзельнік абароны Майдану грае на славутым жоўта-блакітным піяніна:

Пад вечар на вуліцах Кіева былі заўважаныя бронетранспарцёры:

Сілавікі, узброеныя аўтаматамі Калашнікава, у цэнтры Кіева:

20.14

Улады адключылі вяшчанне адзінага незалежнага 5 канала

20.06

Некалькі дзясяткаў чалавек у чорнай форме з аўтаматамі высадзіліся на Еўрапейскай плошчы каля Майдану

20.03

Спецназ перакрыў падыходы да Майдану. Адкрытым застаецца праход па Міхайлаўскай вуліцы і з боку Бесарабкі

19.25

У цэнтры Кіева — транспартны калапс

18.59

Прабіў час ультыматуму, выстаўленага дэманстрантам уладамі. На вуліцах спецназ, узброены аўтаматамі

18:35

Заўтра Януковіч сустрэнецца з лідарамі ўкраінскай апазіцыі. Пра гэта паведаміў старшыня Вярхоўнай Рады Уладзімір Рыбак.

18:28

Два нерухомыя целы (справа) ляжаць каля барыкады на Інстытуцкай:

«Беркут» на ганку Жаўтнэвага (Кастрычніцкага) палаца:

18:16

Лідар фракцыі «Бацькаўшчына» Арсеній Яцанюк заяўляе, што Майдан не адступіць.

Пра гэта ён сказаў са сцэны на Майдане.

«Ніякай панікі. Мы не адступім. Ні кроку назад. Гэта наша прастора свабоды, і мы будзем яе бараніць», - падкрэсліў Яцанюк.

На Майдане святары адслужылі малебен, які перыядычна перарываўся выступамі актывістаў. Са сцэны заклікалі ўсіх украінцаў ехаць на Майдан.

17:58

Некалькі сотняў салдатаў унутраных войскаў абклалі «Украінскі дом» у Кіеве, заняты пратэстоўцамі.

Адначасова байцы «Беркуту» атакавалі мітынгавальнікаў каля Жаўтнэвага (Кастрычніцкага) палаца.

Пратэстоўцы пабеглі да Майдану Незалежнасці.

Там часам «Беркут» закідвае намёты на Майдане «кактэйлямі Молатава» і разбірае барыкаду на вул.Інстытуцкай, якая аддзяляе яго ад Майдану.

17:54

На захадзе Украіны — у Львове, Тэрнопалі і Чарнаўцах — абвясцілі мабілізацыю на Майдан.

17:39

На барыкадзе на вулиці Інстытуцкай, каля ўваходу ў метро «Храшчацік», ляжыць нябожчык, перадае карэспандэнт УНІАН. Мінакі жахаюцца, а «Беркут» не звяртае ніякай увагі. Пад барыкаду падагналі вадамёт.

17:34

Медслужба Майдану заявіла, што ў сённяшніх сутычках з сілавікамі пацярпелі каля 150 актывістаў. Параненых і збітых дастаўляюць у Дом прафсаюзаў, дзе размешчаны Штаб нацыянальнага супраціву.

17:24

Кіеўскае метро спыніла рух. Пасажыраў просяць выходзіць са станцый.

17:19

Як паведамілі відавочцы «Українській правді», пратэстоўцы ўвайшлі ў будынак Кіеўскай гарадской дзяржадміністрацыі. Іх некалькі дзясяткаў чалавек, ахоўнікам, якія знаходзіліся ў будынку, дазволілі адтуль сысці.

Актывісты асцерагаюцца, што ў выпадку атакі «Беркута» яны не змогуць абараніць Майдан, а будынак можа стаць добрым апорным пунктам. Цяпер яны раяцца з лідарамі Майдана, ці варта займаць будынак КГДА зноў.

17:13

«Беркут» захапіў Еўрапейскую плошчу і гонць людзей на Майдан, паведамляе УНІАН.

Сілавікі падышлі да апошняй барыкады на вул. Інстытуцкай, што аддзяляе іх ад тэрыторыі Майдану. За барыкадай перагрупоўваюцца каля 5 тысяч пратэстоўцаў. Яны збіраюцца яе адстойваць.

17:07

МУС і Служба бяспекі Украіны заявілі, што даюць пратэстоўцам час да 18.00 (19:00 па мінскім часе), каб «спыніць беспарадкі». Лідараў апазіцыі яны заклікаюць супакоіць людзей і вярнуцца за стол перамоваў. У адваротным выпадку абяцаюць суцішыць пратэстоўцаў «усімі сродкамі, прадугледжанымі законам».

16:29

Дэманстранты кідаюць «кактэйлі Молатава» ў «Беркут»:

Гарыць брама каля Кіеўскай гарадской адміністрацыі:

Целы людзей у медпункце ў Доме афіцэраў:

Паранены дэманстрант:

Дэманстранты тараняць шэрагі сілавікоў грузавіком:

Дэпутаты Партыі рэгіёнаў спешна ўцякаюць з будынка ВР:

Параненыя і дэмаралізаваныя супрацоўнікі міліцыі:

15.55

Кіеўскае метро спыніла рух

15:42

На Грушэўскага мітынгоўцы і міліцыянты перайшлі да актыўных дзеянняў.

фота УНІАН

Міліцыя часам кідае ў актывістаў святло-шумавыя гранаты. У сваю чаргу мітынгоўцы актыўна выкарыстоўваюць петарды і час ад часу — «кактэйлі Молатава».

Таксама часам чуваць стрэлы з траўматычнай зброі. Абодва бакі закідваюць адзін аднаго камянямі.

Дзеянні пратэстоўцаў і міліцыі не носяць эскалацыйнага характару, хутчэй, гаворка можа ісці пра адзінкавыя сутычкі.

15:07

На Грушэўскага ўжылі вадамёты.

«Беркут» пайшоў у наступ па вуліцы Інстытуцкай ў бок Майдана Незалежнасці. Аднавілася бойка на рагу вуліц Інстытуцкай і Шаўкавічнай. У Марыінскім парку мітынгоўцы рыхтуюцца да новых магчымых сутыкненняў з міліцыяй.

Дым над Кіевам

Дым над Кіевам

Яны разбіраюць і расколваюць на кавалкі цэглу, якой брукаваны дарожкі ў парку, складаюць яе купкамі.

«Правы сектар» заклікаў уладальнікаў агнястрэльнай зброі выйсці на Майдан.

14:48

Мітынгоўцы працягваюць штурмаваць кардон міліцыі, які перакрыў вуліцу Шаўкавічную ў кірунку Вярхоўнай Рады Украіны. 

Міліцыя закрылася шчытамі, у іх мітынгоўцы бесперапынна кідаюць камяні. На доме № 19- А зноў з'явіліся трое снайпераў. Акрамя таго, праваахоўнікі кідаюць у людзей гранаты са слёзацечным газам і адкрылі агонь з даху дома з траўматычнай зброі.

Таксама мітынгоўцы падпалілі грузавыя аўтамабілі, якія перакрываюць вуліцу Садовую ў кірунку ВР. Палонных міліцыянераў вядуць на Майдан.

14:44

На рагу Інстытуцкай і Шаўкавічнай у Кіеве пачаўся жорсткі разгон.

«Беркут» страляе ў натоўп. Па стане на 14:20 Беркут адціснуў людзей да Крэпаснога завулку. 

14:25

«Беркут» пайшоў у атаку з боку вуліцы Шаўкавічнай у кірунку ад будынка Вярхоўнага Суда.

Мітынгоўцы адціснулі «беркутаўцаў» са скрыжавання вуліц Шаўкавічнай і Інстытуцкай, сутыкненні працягваюцца ў глыбіні вуліцы Шаўкавічнай, куды адступіў «Беркут». Мітынгоўцы ўзялі ў палон некалькіх міліцыянтаў.

13:59

Сутыкненні паміж актывістамі Майдана і міліцыянтамі ў Марыінскім парку Кіева спыніліся.

Міліцэйскі кардон адышоў углыб парку, бліжэй да намётаў прыхільнікаў Партыі рэгіёнаў.

Тым часам «Беркут» адціснуў мітынгоўшчыкаў ад офіса Партыі рэгіёнаў.

13:12

Тым часам на Грушэўскага, дзе зноў палаюць шыны, пакуль сітуацыя спакойная. Каля барыкад выстраіліся некалькі сотняў байцоў самаабароны ў поўнай амуніцыі. На дадзены момант ніводны з бакоў — ні байцы спецпадраздзяленняў з боку вуліцы Грушэўскага, ні мітынгоўцы з боку Еўрапейскай плошчы — не робяць нейкіх актыўных дзеянняў.

Таксама прадстаўнікі самаабароны перагарадзілі доступ да барыкадаў простым прахожым і мірным мітынгоўцам, якіх цяпер сабралася даволі вялікая колькасць на вуліцы Грушэўскага.

13:02

Клічко: Апазіцыя гатова сфармаваць урад

Апазіцыя гатова ўзяць на сябе адказнасць за фарміраванне новага ўрада ў краіне, але прэзідэнт Януковіч павінен абвясціць датэрміновыя выбары.

Пра гэта на брыфінгу ў Вярхоўнай Радзе Украіны заявіў лідар фракцыі «УДАР» Віталь Клічко.

Паводле яго слоў, выхадам з сітуацыі ў краіне могуць стаць датэрміновыя выбары.

«Прэзідэнт павінен абвясціць датэрміновыя выбары прэзідэнта і парламента… Зрабіце гэта, і гэта будзе выхадам і сітуацыі, гэта будзе мужным учынкам», — заявіў Клічко.

Ён звярнуўся да Януковіча таксама з заклікам прыбраць з вуліц Кіева «Беркут» і ўнутраныя войскі.

Апазіцыянер заклікаў Януковіча паўплываць на сваю фракцыю ў пытанні вяртання да Канстытуцыі 2004 года.

12:50

Reuters

Reuters

12:37

На вуліцы Шаўкавічнай у Кіеве пратэстоўцы падпалілі два грузавыя аўтамабілі «КамАЗ», якія блакавалі праезную частку.

Украінская праўда

Украінская праўда

Гараць кабіны і пярэднія колы аўтамабіляў. Вуліцу завалакло чорным дымам. Мітынгоўцы запускаюць «фаеры» і кідаюць камяні ў бок міліцыі. З боку міліцыі ўжо пад'ехала пажарная машына.

Амаль бесперапынна чуюцца выбухі на прылеглых да парламента вуліцах.

Пры гэтым на праўладным мітынгу каля ўключылі песню «Вставай, страна огромная». А ад «майданаўцаў» пасля загучала «Без бою» «Океана Ельзи» і Гімн Украіны.

Unian.ua

Unian.ua

12:35

На вуліцы Шаўкавічнай пацярпеў фотакарэспандэнт агенцтва Reuters, які ў грудзі трапіла святлошумавая граната, якая разарвала адзенне.

12:01

У супрацьстаянні на рагу вуліц Шаўкавічнай і Інстытуцкай у Кіеве з'яўляюцца пацярпелыя. Дзве жанчыны атрымалі траўмы гумовымі кулямі: адна ў вобласць сэрца, другая ў твар.

Як паведамлялася, большасць пратэстоўцаў — шараговыя грамадзяне, без экіпіроўкі, з жоўта-сінімі стужкамі.

У зоне падзей — дрэнная мабільная сувязь.

11:40

У Кіеве сёння праходзіць пасяджэнне Вярхоўнай Рады Украіны. Апазіцыя заблакавала трыбуну Рады ў знак пратэсту супраць адмовы старшыні парламента Уладзіміра Рыбака рэгістраваць праект пастановы аб вяртанні да Канстытуцыі 2004 года.

Разам з тым мітынгоўцы паспрабавалі блакаваць будынак ВР. На рагу Інстытуцкай і Шаўкавічнай і на вуліцы Ліпскай ідуць сутыкненні міліцыі і мітынгоўцаў.

Мітынгоўцы кідаюць камяні ў бок праваахоўнікаў, у адказ міліцыянты страляюць святлошумавымі гранатамі. Супраць мітынгоўцаў быў выкарыстаны слезацечны газ. Радыкалы шпурнулі ў спецназ кактэйль Молатава і падпалілі шыны на барыкадах.

Мітынгоўцы скандуюць: «Фашысты». Мітынгоўцы з вуліцы Садовай наступаюць на ланцугі міліцыі. У адказ міліцыя пачала страляць.

Між тым учора дэманстранты выканалі патрабаванні закона пра амністыю — разблакавалі рух на вуліцы Грушэўскага і вызвалілі будынкі абласных дзяржаўных адміністрацый.

Украінская апазіцыя працягвае стаяць на Майдане, каб захоўваўся сілавы ціск на Віктара Януковіча. Эканамічная сітуацыя застаецца вельмі складанай, дзяржава блізкая да банкруцтва, і ўкраінскае грамадства хоча засцерагчыся ад здачы Януковічам нацыянальнага суверэнітэту Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?