Украінскі алігарх Рынат Ахметаў перакананы, што «няма такіх абставін, якія апраўдваюць прымяненне сілы ў адносінах да мірнага насельніцтва».
Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Ахметава, пашыранай у аўторак увечары, паведамляе «Інтэрфакс-Украіна».
«Мірныя людзі не павінны пакутаваць ні ў якім разе. Гэта павінна стаць галоўнай задачай і ўлады, і апазіцыі, усіх супрацьлеглых сілаў», — гаворыцца ў заяве.
«Чалавечыя ахвяры і пацярпелыя з боку пратэстоўцаў і праваахоўнікаў падчас вулічных сутыкненняў — недапушчальная цана за палітычныя памылкі», — лічыць алігарх.
У заяве таксама адзначаецца, што Ахметаў заклікае «спыніць праліцьцё крыві на вуліцах Кіева, усім варагуючым сілам тэрмінова вярнуцца ў перамоўны працэс і ні на хвіліну не спыняць працу да таго часу, пакуль не будзе знойдзена рашэнне па выхаду Украіны з глыбокага палітычнага крызісу».