Фота Censor.net.

Фота Censor.net.

Усю ўладу трымае данецкі клан

Цяпер выхадцы з Данецка займаюць усе найвышэйшыя пасады ва Украіне: прэзідэнта (Януковіч), прэм'ерам быў данецкі Азараў, а цяпер яго абавязкі выконвае данецкі Арбузаў, спікера Вярхоўнай Рады (Рыбак), кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта (Клюеў), генпракурора (Пшонка), кіраўніка СБУ (Якіменка) і міністра ўнутраных спраў (Захарчанка).

Карупцыя пранізала дзяржаву

«Гэта бандыцкі рэжым, які раскраў у краіне ўсё, што можна раскрасці. Галасы куплялі, суддзяў куплялі! А хто не прадаваўся, тых знішчалі, — усхвалявана казаў на Майдане карэспандэнту «Нашай Нівы» Юрый, студэнт кіеўскага Універсітэта тэатра, кіно і тэлебачання імя Карпенкі-Карага. — Нам зараз няма дарогі назад. Або яны, або мы. Яны ўсіх нас знішчаць, калі перамогуць», — мяркуе ён.

«Гэта не прэзідэнт, які накраў столькі, што збудаваў сабе палац і зрабіў сыноў мільярдэрамі!» — кажа ён. І «Беркут» для Юрыя — ніякая не міліцыя, а «платныя наёмнікі зажратых алігархаў», што выссалі з найбагацейшай краіны апошнія сокі.

Асаблівае абурэнне ўкраінцаў выклікала пабудова Януковічам прыватнай рэзідэнцыі Міжгор'е на 140 гектараў. Толькі будматэрыялы для яе каштавалі 9,5 мільёна даляраў. Французскія журналісты раскапалі, што толькі адзін з санвузлоў яе, упрыгожаны каштоўнымі камянямі, каштаваў 350 тысяч еўра.

Пры гэтым Украіна застаецца на другім месцы з канца ў Еўропы па памеры сярэдняга заробку.

Апазіцыя прадракала Януковічу, які ў маладосці сядзеў за дробныя крадзяжы, лёс румынскага дыктатара Нікалае Чаўшэску.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?