Пасля таго, як фінская «Котка» ў вячэрнім матчы аўторка аказалася мацнейшай за дацкі «Бакен» — 82:79, баскетбольны чэмпіён Беларусі, за тур да фінішу, аказаўся недасягальным для абодвух супернікаў.
Мінскі клуб разам з расійскім «Уралам», якому сёння «Цмокі» прайгралі 65:69, заваяваў пуцёўку ў плэй-оф (чвэрцьфінал) Еўрачэленджа. Гэтак далёка ў клубных міжнародных турнірах яшчэ не дабіралася ніводная з беларускіх камандаў.
Урал — 9, Цмокі — 8, Бакен, Котка — 5.
Чвэрцьфіналы пройдуць прыкладна 11 і 18 сакавіка.
0
0
0
0
0
0