Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч знаходзіцца ў працоўным кабінеце. Пра гэта паведаміла рэгіянал Ганна Герман у эфіры Громадського ТВ.

Яна паведаміла, што «прэзідэнт на працы, у сваім прэзідэнцкім кабінеце».

Яна адмовілася адказваць на пытанне, у якім менавіта кабінеце — на Банкавай або ў Міжгор'і.

«Прэзідэнт у сябе ў сваім афіцыйным кабінеце. Мы побач з ім», — паведаміла Герман і кінула слухаўку.

Цягам сённяшняга дня Януковіч не з'явіўся на тэлеэкранах і не выступіў з ніводнай заявай.

Ужо пацверджана гібель не менш як 14 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?