Сёньня ў нашай краіне пануюць гвалт, хлусьня і цемрашальства. Журналісты дзяржаўных СМІ вядуць «духоўную» вайну супраць усяго цывілізаванага сьвету і ўласнага народу. А нашы міліцыянты сталіся адзінай крыніцай «праўдзівых» сьведчаньняў у судах.

Як паказалі арышты сотняў людзей, нязгодных з вынікамі прэзыдэнцкіх выбараў, у краіне сапраўды дзейнічае прынцып «аднаго акна». Празь яго зьняволеным падаюць у турмах баланду.

Хлусьня – гэта не адсутнасьць праўды. Гэта – калі яе выдаюць за праўду. А каб у такую «праўду» паверылі, улада зачыняе незалежныя выданьні. Журналістаў, якія працуюць у іх, зьбіваюць і арыштоўваюць. Звычайнай практыкай зьяўляюцца звальненьні з працы і выключэньні з навучальных установаў па палітычных матывах.

Рэжым, відавочна, хоча ўтрымацца на брутальнай сіле і запалохваньні людзей. Але пасьля 19 сакавіка 2006 году ў грамадзтве адбыўся зрух: беларусы прадэманстравалі волю да Свабоды.

Мы, беларускія інтэлектуалы, людзі мастацтва і культуры, журналісты зьвяртаемся да сваіх калег, усіх сумленных грамадзянаў Беларусі з заклікам не падтрымліваць дзеяньняў рэжыму, скіраваных супраць уласных грамадзянаў, дэмакратычных каштоўнасьцяў, нашай культуры і мовы.

Ня бойцеся! Перамога Свабоды непазьбежная.

Жыве Беларусь!

Валянцін Акудовіч, філёзаф

Алесь Анціпенка, філёзаф

Уладзімер Арлоў, пісьменьнік

Зінаіда Бандарэнка, народная артыстка Беларусі

Рыгор Барадулін, народны паэт Беларусі

Лявон Баршчэўскі, перакладчык

Лявон Вольскі, рок-музыка

Радзім Гарэцкі, акадэмік

Сяргей Дубавец, журналіст

Кася Камоцкая, сьпявачка

Аляксандар Кульлінковіч, рок-музыка

Аляксей Марачкін, мастак

Генадзь Сагановіч, гісторык

Віталь Сіліцкі, палітоляг

Аляксандар Старыкевіч, журналіст

Вялянцін Тарас, пісьменьнік

Андрэй Хадановіч, паэт

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0