На НСК «Алімпійскі» ў Кіеве адбылася традыцыйная перадматчавая нарада прадстаўнікоў УЕФА і арганізатараў паядынку 1/16 фіналу Лігі Еўропы паміж «Дынама» Кіеў і «Валенсіяй» Іспанія.

Нарада прайшла ў спакойнай і дзелавой атмасферы, паведамляе прэс-служба ФК «Дынама».

Па яе выніках пацверджана, што першая гульня паміж супернікамі адбудзецца, як і планавалася, у Кіеве на НСК «Алімпійскі» ў чацвер 20 лютага. Пачатак сустрэчы ў 20.00.

З іншага боку, іспанскае выданне AS паведамляе, што «Валенсія» чакае пацверджання ад УЕФА пра перанос матчу, які не можа адбыцца ў сталіцы Украіны з-за канфліктнай сітуацыі і абвяшчэння прэзідэнтам Януковічам Дня нацыянальнай жалобы.

У дадзены момант разглядаецца варыянт пераносу паядынку на пятніцу, і ў такім выпадку матч будзе прыняты данецкай «Данбас Арэнай».

Дэлегацыя «Валенсіі» яшчэ не вылецела ў Кіеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?