Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, паведамляюць РІА Новости.

«Безумоўна, віна ляжыць на экстрэмістах, якія ўсе гэтыя тыдні, месяцы імкнуліся давесці сітуацыю да такога сілавога сцэнара. Але сур'ёзная доля адказнасці і на апазіцыянерах, якія адмаўляліся ад кампрамісаў, вылучалі патрабаванні па-за рамкамі прававога поля і ў выніку апынуліся не ў стане выканаць тое, пра што дамаўляліся, у тым ліку ў парламенце. Не магу не сказаць і аб той адказнасці, якую нясуць многія заходнія краіны, якія ўсяляк спрабавалі ўмешвацца ў хаду падзей, заахвочвалі апазіцыю да дзеянняў па-за прававым полем, нават проста часам падлашчваліся з баевікамі», - заявіў Лаўроў па выніках перамоў з кіраўніком МЗС Кувейта шэйхам Сабахам ас-Сабахам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0