Адпаведнае рашэнне прынятае 19 лютага на 28-й сесіі Мінскага гарсавета, пішуць «Мінск-Навіны».

Вуліца князёў Астрожскіх будзе ісці ад вуліцы Янкі Брыля. Самыя вядомыя прадстаўнікі роду — бацька і сын, Канстанцін Іванавіч Астрожскі і Канстанцін-Васіль Канстанцінавіч Астрожскі. Бацька вядомы як выдатны палкаводзец. У 1514 годзе ён разграміў шматкроць большае маскоўскае войска пад Оршай. Васіль-Канстанцін Астрожскі, як і бацька, быў абаронцам праваслаўя ў Вялікім Княстве Літоўскім. У сваіх уладаннях ён заснаваў больш за 600 цэркваў і 20 манастыроў.

Вуліца Тышкевічаў будзе ісці ад вуліцы Гурскага. Найбольш вядомыя прадстаўнікі роду — браты Канстанцін і Яўстах Тышкевічы. Гэта беларускія археолагі, гісторыкі, этнографы. У 1842 годзе яны заснавалі першы ў Беларусі музей старажытнасцяў, Браты даследавалі сотні курганоў на Лагойшчыне, Барысаўшчыне, Міншчыне, у Друцку, Гальшанах, Крэве, Міры ды іншых месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?