Уга Чавэс

Венесуэла мае намер закупіць усю прадукцыю, якую Беларусь прадставіць на Нацыянальнай выстаўцы ў Каракасе ў гэтым годзе. Як расказаў карэспандэнту БЕЛТА Часовы Павераны ў справах Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес, так беларускі бок пазбегне расходаў па зваротнай транспарціроўцы тавараў.

На адкрыццё выстаўкі ў Каракас запрошаны кіраўнікі Кубы, Балівіі, Нікарагуа. Як вядома, Венесуэла і гэтыя краіны складаюць інтэграцыйны альянс АЛБА (Баліварыянская альтэрнатыва для краін Амерыкі). Прэзентацыя шырокага спектра тавараў з Беларусі для дзяржаў гэтага блока і іншых краін Лацінскай Амерыкі прынясе несумненную карысць для наладжвання беларуска‑лацінаамерыканскіх сувязей, перакананы Амерыка Дыяс Нуньес.

Як адзначыў дыпламат, ёсць вялікі патэнцыял для развіцця беларуска‑венесуэльскага ўзаемавыгаднага дыялога. Добрыя палітычныя адносіны паміж дзвюма краінамі ствараюць трывалую аснову для гандлёва‑эканамічных кантактаў. Венесуэльскі дыпламат лічыць, што правядзенне беларускай Нацыянальнай экспазіцыі будзе сапраўдным прарывам у гэтым напрамку. Цяпер ідзе актыўная работа Венесуэлы і Беларусі па падрыхтоўцы да гэтай важнай падзеі.

БЕЛТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0