Прыватны самалёт Airbus A319-133X (CJ) № P4-RLA, які належыць Рынату Ахметаву, вылецеў з Данецка ў Лондан.
Па стане на 19:20 ён пералятаў праліў Ла Манш. Хто знаходзіцца на борце самалёта, не вядома.
Як вядома, Рынат Ахметаў валодае адным з самых дарагіх апартаментаў у Лондане, які стаў ужо традыцыйным месцам пікетаў актывістаў Еўрамайдану ў Англіі.
У чацвер цэлы шэраг рэгіяналаў былі заўважаныя ў аэрапортах Кіева. Першага ў «Жулянах» сустрэлі Алега Царова, які ляцеў у Маскву. Пазней у Барыспалі сустрэлі Таісію Павалій і яшчэ шэраг рэгіяналаў.