Любы чалавек параўнаўшы арыгінал стэнаграмы ягонай прэс-канферэнцыі расейскім журналістамі і афіцыйны варыянт у Саўбелкі, можа лёгка заўважыць купюры ў тэксце. Яны сарамліва прыкрываюцца шматкропьем — ….. Відавочна працуе нейкая служба цэнзараў.

Колькі ж пытанняў адразу узнікае да прадстаўнікоў гэтай дзіўнай прафесіі.

Цікава: хто яны — гэтыя людзі, якім дазволена рэзаць словы Вялікага Рулявога?

Якія экзамены трэба здаць каб заняць пасаду: «Такім чынам, кандыдат вам прапануецца тэст: вось тры варыянты фразаў, які быццам Ён сказаў скажам адкрываючы Лядовы палац «І не ўсё дрэнная звязана з Адольфам Гітлерам», «І не ўсё дрэнная звязана з Васілём Быкавам», «І не ўсё дрэнная звязаная з Людовікам трынаццатым». Якую фразу вы «парэжаце»?

Чым кіруюцца цэнзары падчас працы?

Спецыяльнай, зацверджанай Праляскоўскім памяткай: так , блін пакідаць ці не «У нас п’юць столькі, як у вас». Так, дзе памятка. Глядзім главу пяць «Выразы пра алкагалізм». Ага калі ў дачыненні да апазіцыі дазваляецца, калі ў дачыненні да саюзнікаў, можна пакідаць. Пакідаем».

А можа яны проста кідаюць манету: «арол — пакінем ў тэксце «Калінінград — беларуская зямля», рэшка — на фіг выражам».

Ці узгадняюць усё з Драздами: «алё, вы ўжо спіце. Трэба ваша кансультацыя. Ну і што пятая гадзіна ночы. Ціпа мы тут не гарбацім, у дум рэжымся? Такім чынам, скажыце вось у вас у прамове быў такі дзіўны фрагмент…» Кніжкі не чытаю, бо даведаўся, як іх пішуць..

Ці ёсць сярод супрацоўнікаў гэтага аддзелу як у звычайным працоўным калектыве — халтуршчыкі, перадавікі і алкаголікі.

З аб’явы на даске аб’яў Аддзелу цэнзуры тэкстаў яго «Ганьба цэнзару К, які прыйшоўшы на працу пад мухай выразаў не патрэбнае слова у выніку чаго сказ набыў дзіўны выгляд «Са школьных праграм па маёй ініцыятыве былі выкінутыя ўсе пісьменьнікі».

Ці бываюць аўралы. «Так хлопцы, хуценька. Праз гадзіна Саўбелка мае быць у друку. Што дакладна хрен паспяваем, ён яшчэ на дзве старонкі мусоліў журналісту з газеты «Вячэрні Кызыл‑Орда».. Што ж рабіць? А была не была: выкідвайце ўсё, што засталося. Скажам, што знайшлі там крамолу, якая можа падарваць пазіцыі Камунаркі на кандытарскім рынку народаў ханты і мансі…Фу‑фу. Здаецца здалі. Ну, што можа бухнём?». . .

Ці існуе адпаведная працоўная дысцыпліна: Ты, што ржош Пятроў. Кажаш вельмі смешна. Ну‑ка пакажы: «Мне парвалі касьцюм. Я кажу, вы хоць трусы ня рвіце….». Вось, што Пятроў у такіх выпадках адпаведна правілам павядзення на працоўным месцы павіны папрасіцца выйсці ў туалет. І ржы там сябе колькі хочаш. Глядзі яшчэ раз парушыш распарадак працы — пазбаўлю трынаццатай».

Ці дзейнічае ў адзеле прафсаюз? З выступу прафбоссу: Патрабуем, каб ён гаварыў як мінімум дзве гадзіны. А то нагаворыць на тры‑чатыры. Задалбала потым да паловы на шостую сядзець».

Ці можна браць працу на дом, ці ёсць адпаведная уніформа, дзень бацькаўскага цэнзара, вырабатка за гадзіну, ці можна нешта вынесці з працоўнага месца….

Пытанні, пытанні, пытанні….

Ех, хаця б нехта, даў адказ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?