Адданы садоўнік (Constant Gardener). Кінафармат 4х4.

ЗША—Вялікая Брытанія, 2005, каляровы, 129 хв.

Жанр: палітыка-дэтэктыўны трымценьнік.

Пасьля трыюмфу забароненага ў Беларусі «Гораду Бога» бразыльца Фэрнанду Мэйрэлішу запрасілі ў Галівуд. У аснову сцэнара пакладзены сюжэт Джона Ле Карэ, вядомага шпіёнскімі гісторыямі. Але можна меркаваць, што лявак Мэйрэлішу зрабіў фільм па-свойму, аднавіўшы традыцыі палітычных фільмаў 1970-х.

Маладая пара брытанскіх дыпляматаў працуе ў Кеніі. Жанчыну знаходзяць мёртвай — побач зь целам тубыльца. Спадзеючыся злавіць забойцу і апраўдаць жонку, герой адпраўляецца ў Лёндан.

У фільме адзначаюць цікавую апэратарскую працу (некаторых раздражняе) і акторскую гульню, а Рэйчэл Вэйц за жаночую ролю атрымала «Залаты глёбус» і «Оскара».

Тэма карціны мусіць прыйсьціся даспадобы камуністам і антыглябалістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?