Уладзімер Адашкевіч

У Беларусі не адбудзецца скачка цэн на важнейшыя прадукты. Аб гэтым паведаміў сёння на семінары ў Мінску намеснік міністра эканомікі Уладзімір Адашкевіч.

«У Беларусі не будзе рэзкага росту цэн на важнейшыя спажывецкія тавары. Гэтыя цэны кантралююцца дзяржавай, таму скачкоў не будзе, — падкрэсліў Уладзімір Адашкевіч. — У тым ліку гэта датычыцца малака і малочнай прадукцыі».

Адносна закупачных цэн на малако Уладзімір Адашкевіч адзначыў, што іх павышэнне адбываецца ў адпаведнасці з гадавым прагнозам, які прадугледжвае павелічэнне закупачных цэн на малако на 5 працэнтаў у студзені, на 5 працэнтаў у верасні і на 10 працэнтаў у кастрычніку.

«Што датычыцца росту адпускных і рознічных цэн на харчовыя прадукты, то тут таксама ўсё будзе адбывацца ў рамках прагнозу. Ніякіх выраўноўванняў цэн на прадукты харчавання з іх узроўнем у Расійскай Федэрацыі ў Беларусі не разглядаецца», — запэўніў намеснік міністра.

Паводле слоў Уладзіміра Адашкевіча, цэны на спажывецкія тавары ў Беларусі будуць павышацца ўмерана, у рамках інфляцыі. У прыватнасці, цэны на малочную прадукцыю, з улікам павышэння закупачных цэн, узрастуць прыкладна на 3 працэнты ў кастрычніку і лістападзе бягучага года і не больш як на 2 працэнты ў снежні.

Намеснік міністра эканомікі таксама адзначыў, што цяпер у Беларусі не разглядаецца пытанне павышэння цэн на муку, хлеб і хлебабулачныя вырабы, мяса і мясную прадукцыю. ‑

БелТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0