• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Меркаванні
Фота 1 з 2

Рыгор Барадулін з мамай Акулінай Андрэеўнай. Фота Э. Дамарацкага

24.02.2014 / 10:07

Рыгор Барадулін: Часам нават здаецца, што лепей было б, каб беларускую мову наогул забаранілі

24 лютага Рыгору Барадуліну спаўняецца 79 гадоў.

Не юбілей, вядома, але ж добрая нагода пагаварыць з тым, чыё імя ўвасабляе сабой не толькі чалавечую годнасць — яно даўно ўжо стала, разам з імёнамі Багдановіча, Купалы, Коласа, Быкава і Караткевіча, своеасаблівым сімвалам беларускай літаратуры і нацыі.

Рыгор Барадулін з мамай Акулінай Андрэеўнай. Фота Э. Дамарацкага

Рыгор Барадулін з жонкай і Уладзімірам Караткевічам. Фота Сяргея Панізніка

— Дзядзька Рыгор, з якім настроем вы цяпер жывяце?

— Мне і дасюль здаецца, што ўсе старэйшыя за цябе, гэта толькі ты малады. Але часам як згадаеш, што табе пад 80, нібыта з-за пазухі дастанеш гэтыя лічбы… Я заўсёды думаў, што 80 гадоў — гэта многа і, вядома, ніколі на сябе не прымяраў, а цяпер, калі мне самому столькі, дык адчуваю, што гэта ўсё-ткі мнагавата… Ну, колькі Бог дае, столькі і будзеш жыць, нікуды не ўцячэш, усе гады — плённыя яны ці не — усе яны твае. І чым меней застаецца тых гадоў, тым больш хочацца жыць. Гэта ў маладосці ніколі не задумваешся пра тое і перакананы, што яшчэ шмат часу наперадзе, што ўсё паспееш. А цяпер як паглядзіш, дык падаецца, што ў асноўным усё не тое рабіў у гэтым жыцці — шмат рабіў лішняга, пустога, неабавязковага. Але, з іншага боку, так ужо жыццё ўладкавана. Гэта ж не сцэнарый. Так ужо Бог даў.

— Нядаўна Аляксандр Лукашук на Радыё «Свабода» распавёў пра кнігу аўстралійскай медсястры Броні Уэа «Пяць галоўных шкадаванняў людзей, якія паміраюць»: аўтар некалькі гадоў даглядала пацыентаў у апошнія тры месяцы іх жыцця, і высветлілася, што гэтыя людзі часта аднолькава выказваліся пра тое, што б яны зрабілі іначай у сваім жыцці. Дык вось галоўныя шкадаванні такія: шкада, што не хапіла смеласці пражыць жыццё ў згодзе з самім сабой, а не так, як чакалі іншыя; шкада, што шмат працавалі; шкада, што страцілі сувязь з сябрамі і што не дазволілі сабе быць больш шчаслівымі. Цікава, што адзін з каментатараў да публікацыі пра кнігу ў англійскай газеце «The Guardian» напісаў, што шкадуе з усіх гэтых нагодаў ужо цяпер, хоць яму толькі 21 год. А ці знаёмыя вам гэтыя шкадаванні?

— Шкадаванні знаёмыя, я гатовы да кожнага далучыцца і пад кожным распісацца. Гэта агульначалавечыя шкадаванні… Самае страшнае — застацца аднаму… Мне заўсёды хацелася вялікай сям’і, бо без сям’і мы — нічога… Мая мама, светлая ёй памяць, гаварыла, калі я быў яшчэ малады: «Каб быў з доўгай барадой і каб у цябе было многа ўнукаў, якія б цягалі цябе за бараду і мясілі табе клёцкі». «Мясіць клёцкі» — так у нас звычайна казалі, калі нехта нязлосна мясіў цябе кулачкамі ў жывот… Калі быў маладзейшы, дык у мяне было многа сяброў. Тыя ж Валодзя Караткевіч і Міхась Стральцоў былі для мяне як сям’я… Цяпер я адзін… Праўда, ёсць такая вушацкая прыказка: адзін ды ладзін, у сэнсе — ды ладны, але гэта слабое суцяшэнне…

— Між тым, часу ад часу бываючы ў вас, не магу не адзначыць, што ў вас з жонкай Валянцінай Міхайлаўнай сталі больш пяшчотныя адносіны. Ва ўсялякім выпадку, так збоку здаецца.

— Можа быць, бо, разумееце, пад канец жыцця ў памяці ўсплывае ўсё-ткі ўсё добрае. Праўда, калі часам пакрыўдзішся… Але ж мы столькі гадоў разам! Я нават не ўяўляю, як гэта кажуць, хто коней мяняе, у таго хамут гуляе. Жонка — гэта ж як хамут, у добрым сэнсе слова… Калі б не Валя, я загнуўся б ужо зусім.

— А час для вас цяпер бяжыць?

— Невераемна. Час цяпер паскораны для мяне. Раней і гадзіна больш важыла, а цяпер гады — як вераб’і з-пад страхі.

— Нехта даў такое тлумачэнне, чаму ў маладосці гады павольнай хадой ідуць, а ў старасці лятуць: таму што ў маладосці падымаешся на гару, а ў старасці спускаешся з той гары.

— Так і ёсць… Спускаешся з гары, і ведаеш, што ніколі ўжо не падымешся. Да таго ж з цягам часу забываюцца твары, імёны, і застаецца толькі агульнае адчуванне, што ты жыў. Дый яшчэ тое, што ва ўсе часы побач з табой былі добрыя людзі. Хоць некаторыя і гавораць, што людзі дрэнныя, але, відаць, сам гэты чалавек дрэнны, бо які сам, такіх і сяброў сабе выбіраеш. Ёсць такая прымаўка: кожная пачвара знойдзе сабе пару… (Усміхаецца.) Гэта трошку гарбата, але так яно і ёсць.

— Лермантаў казаў: «Чым сам чалавек горшы, тым усё яму горшым здаецца». Нібыта пра іншае, але, здаецца, усё пра тое ж.

— Правільна-правільна. Паглядзі на таго, з кім сябруеш, — значыцца, і ты такі, бо твой сябар — гэта тваё люстэрка.

— Калі гаварыць пра вашае люстэрка, дык на сённяшні дзень хто застаецца для вас галоўнай падтрымкай?

— Самае страшнае, што з кожным годам сяброў усё менее, і застаюцца самыя дарагія. Найперш, гэта мой аднагодак Генадзь Бураўкін — ён з нашага загону, з нашага асяродку. Гэта і крыху маладзейшы Уладзімір Някляеў, які стаіць ужо на мяжы пакаленняў. Гэта і Алесь Камоцкі — я заўсёды маю патрэбу пазваніць яму і паслухаць яго. Гэта і малады і шалёны Глеб Лабадзенка, які многа дроў наламаў дый яшчэ наламае, але затое ён імкнецца нешта рабіць. Калі б можна было арганізаваць армію такіх Лабадзенкаў, дык яны б усё перавярнулі дагары — у добрым сэнсе перавярнулі б.

— І была б Беларусь сапраўды вольнай і незалежнай.

— Так. Але, разумееце, у Беларусі дзвесце гадоў — яшчэ з часоў Каліноўскага — давілі, давілі, давілі…

— Нехта, па-мойму, небеспадстаўна заўважыў, што беларусы — нацыя, у якой адзіная мэта — абы выжыць. Ці пагодзіцеся з гэтым?

— Вонкава гэта так, але ў душы беларусы жывуць сваім уласным жыццём і абараняюць сваю душу пад выглядам таго — абы выжыць.

— Маўляў, наша хата з краю?

— Так, але тая хата, якая з краю, яна ж практычна на пярэдняй лініі, ці, калі перавесці на ваенную тэрміналогію, дык на перадавой: злодзеі найперш у такую хату прыйдуць… Калі б беларусы былі такія ўжо абыякавыя, калі б не баранілі сваю душу, іх даўно б ужо не было.

— Між тым, нядаўна агучаныя лічбы, колькі кніг было выдадзена ў Беларусі ў мінулым годзе, дык беларускіх выданняў усяго толькі два працэнты. Гэта ж не можа не бянтэжыць вас?

— Усё, усё, канечне, ідзе да знішчэння: знішчаюцца школкі беларускія, знішчаюцца беларускія газеты, часопісы і выдавецтвы, і ўсё ідзе тут на расійскамоўны капыл.

— Сапраўды, русіфікацыя ідзе поўным ходам. Але, з іншага боку, на тыя ж курсы беларускай мовы «Мова нанова», якія вядуць Глеб Лабадзенка ды Алеся Літвіноўская, штотыдзень прыходзіць каля трохсот чалавек, а сайт курсаў толькі за месяц праглядвае больш за шэсць тысяч наведвальнікаў. Значыцца, цікавасць да беларускай мовы не толькі ёсць, але відавочна ўзрастае.

— Галоўная загадка беларусаў палягае ў тым, што іх быццам бы знішчаюць, а яны ўсё роўна не даюць абкрасці душу. Часам нават здаецца, што лепей было б, каб беларускую мову наогул забаранілі — тады б цікавасць да яе была яшчэ большая. А так атрымліваецца, нібыта на марудным агні смажаць.

— Разам з тым не магу не згадаць, што якраз на гэтым тыдні на сайце кампаніі «Будзьма беларусамі!» стартаваў праект «Зоркі імёнаў»: разам з Генадзем Бураўкіным і Уладзімірам Някляевым вы пагадзіліся пісаць імянныя вершы для дзетак. Калі былі маленькія вашы дачка Ілона ды ўнучка Дамініка, вы таксама прысвячалі ім свае вершы. Апроч таго, у вас выйшла некалькі дзіцячых кніжак. Але цяпер вы будзеце пісаць ужо на замовы чытачоў. Ці цяжка наогул пісаць для дзетак?

— Вядома, што пры камуністах існавала ўстаноўка, што для дзяцей трэба пісаць таксама, як і для дарослых, толькі значна лепей. На маю ж думку, для дзяцей трэба пісаць натуральна. Можа, нават варта самому здзяцінець… (Усміхаецца.)

— Але ж вы ўсё жыццё пішаце для дзяцей.

— Значыцца, я ўсё жыццё дзяцінеў, але тут трэба ведаць меру — таксама калі чарку бярэш. Для дзяцей трэба пісаць… я не тое, што ўказанні даю — проста гавару, як гэта адчуваю: пісаць трэба не расцягнута, жыва, вясёла, ігрыста і іскрыста. Каб кожнае слова, кожны гук западаў у душу. Абстрактныя вершы не крануць дзіцяці. Таксама як і вершы, падобныя на справаздачы на партсходах. Наогул кажучы, найлепшымі ўзорамі могуць быць народныя песні, прыпеўкі, прыказкі і прымаўкі. Там усё ёсць — і філасофія, і правілы добрага тону, і нават настаўленні, як правільна лыжку трымаць.

— А ці трэба пры гэтым любіць дзяцей? Да прыкладу, вядомы савецкі паэт і байкапісец Сяргей Міхалкоў хоць усё жыццё і пісаў для дзяцей, але, па яго ўласным прызнанні, дзяцей не любіў.

— Дзяцей трэба любіць хоць бы для таго, каб жыць. Ну, а калі не будзеш любіць, дык як будзеш пісаць для іх? — дзеці гэта адразу адчуюць.

— Таксама як і ваш кот Рысік, які не да кожнага вашага госця падыходзіць?

— А што вы думаеце! Ён, як і дзіця, адразу адчувае, хто добры, а хто дрэнны.

— Запомнілася адно вашае прызнанне: калі мы з вамі рабілі кнігу «Тры мяхі…», вы сказалі, што ўсё жыццё хацелі быць нейкім іншым, а вось якім — самі таго не ведаеце. Я не знайшоў тады, пра што ў вас перапытаць, але запытаюся цяпер: асабіста мне заўсёды здавалася, што мае сябры лепшыя за мяне, і калі ў вас было прыкладна тое самае адчуванне, дык хто з вашых сяброў служыў вам прыкладам ці нават, сам таго не ведаючы, быў для вас маўклівым дакорам?

— Вы разумееце, усё жыццё, яшчэ са школы, мне здавалася, што літаральна ўсе лепшыя за мяне, нават пішуць лепш за мяне. Я сапраўды так лічыў і дасюль лічу. Гэта не поза, я не гуляю тут у сціпласць — кожнага разу мне здавалася, што вось іншыя здольныя, а я — не. Да прыкладу, я дасюль лічу, што не варты, дапусцім, следу ад абцаса Уладзіміра Караткевіча. Ужо не кажу пра Васіля Быкава ці Міхася Стральцова! І Уладзімір Някляеў піша лепей за мяне. Да таго ж ён піша для свайго часу, а ці цікавы я сёння маладым?.. Памятаю, як зусім яшчэ юнаком прыйшоў да мяне Глеб Лабадзенка, і я даў яму сваю кніжку і кнігу перакладаў вершаў Барыса Пастарнака, дык Глеб ад маёй кнігі адмовіўся, а Пастарнака ўзяў.

— Вас гэта не пакрыўдзіла?

— Не, але трошку зніякаваціла. Праўда, пасля я падумаў, што калі б сам быў малады, дык сказаў бы пра сябе сённяшняга: «Куды яму яшчэ вершы пісаць?! Яму ўжо трэба пра пясочак думаць!» (Смяецца.)

— А вершы для вас сёння — гэта праца ці пад настрой пішаце?

— Не, толькі пад настрой — нібыта вецер падзьме… Як пішацца, так пішацца… Часам сапраўды падумаеш: а ці варта яшчэ пісаць у 80? Але не пісаць я не магу. Праўда, нешта «манументальнае» даўно ўжо не з’яўляецца — хочацца толькі настраёвых іскрынак, ну, і каб гэта было натуральна. Вось калі ўзнікае пачуццё нечаканасці, калі нешта здзіўляе, чапляе, тады і пішаш, бо не можаш не сказаць пра тое. А ўжо кароткім радком ці даўгаватым… Некалі ў мяне напісалася такая вось «Паэма»:

Мне цябе не стае
Тае.

— І калі вярнуцца да ранейшай размовы: ці былі ўсё ж сярод вашых сяброў тыя, на каго вы хацелі быць падобным?

— Гэта ўсё тыя ж імёны — да прыкладу, далікатны Міхась Стральцоў, не кажу ўжо пра Караткевіча ці Някляева — гэта проста шалёны, ураганны шквал. Ну, і малады буранчык — Глеб Лабадзенка. Але я не хацеў бы абмяжоўвацца выключна гэтымі імёнамі, — маўляў, толькі яны ёсць і больш нікога няма. Ёсць і іншыя, проста я іх не ведаю. Гэта лёс звёў мяне з маімі сябрамі. Разумееце, лёс такі хітры пан — не ты сам зводзішся з людзьмі, а гэта лёс цябе зводзіць, прычым як з добрымі, так і з дрэннымі. І лёс тут ніякага твайго хабару не прымае, але калі і прымае, дык не звяртае на яго ўвагі. І лёсу верыш, і, безумоўна, баішся яго, бо не ведаеш, куды ён павядзе цябе заўтра.

— Дарэчы, ніколі не пытаўся, як вы пазнаёміліся з Генадзем Бураўкіным, з якім сябруеце ўжо больш за паўстагоддзя…

— Генадзь быў першы, каго я сустрэў ва ўніверсітэце, і адразу пацягнуўся да яго. Пасля ж вайны на філфак і журфак, і наогул у літаратуру, прыйшла цэлая плынь будучых паэтаў і празаікаў. А з Бураўкіным мы да ўсяго іншага яшчэ і землякі — сорак кіламетраў паміж намі. Полаччына — гэта ж адзін моўны край, асвечаны Скарынам. Полаччына — гэта і цемя нацыі, і сэрца нацыі. Але справа, відаць, не толькі ў філалагічнай і псіхалагічнай роднасці — на Полаччыне шмат азёр, а вада дае не толькі настрой, але і характар чалавеку. У глыбіні азёр — памяць вякоў. Гэта ж не пустэча…

— Нездарма, відаць, адна з вашых кніг мае назву«Халодная памяць вады»?

— Так. І, відаць, з-за гэтай крэўнасці, як у нас казалі, мы і сышліся з Генадзем практычна ад самага пачатку. Паміж намі толькі год розніцы… Мая мама дужа любіла і паважала Генадзя, ставіла мне ў яго ў прыклад, а мяне пры гэтым называла «галамежкай»…

Наогул кажучы, там, дзе быў Генадзь, заўсёды была ўсмешка, быў жарт, была мудрасць. Ён ніколі не быў абыякавы і, канешне, заўсёды быў за Беларусь і яшчэ раз за Беларусь. Гэта ж Бураўкін зрабіў нашыя тэлебачанне і радыё беларускімі. Ужо не кажу пра творчасць Генадзя — пра яго паэзію і песні. Чаго вартая адна яго «Калыханка», якая выгадавала, відаць, цэлы мільён беларусаў!..

Уклад Бураўкіна ў незалежнасць Беларусі вялізны. І хоць сённяшнія чыноўнікі гэтага не помняць, але затое помніць Беларусь, тым больш што чыноўнікі змяняюцца, а Беларусь была, ёсць і будзе. Таксама быў, ёсць і будзе Генадзь Бураўкін. І я страшэнна рады, што ён ёсць, мой дарагі сябра Генадзь, бо іншых маіх аднагодкаў ужо практычна няма…

— Прыгадваецца, як сказаў адзін з маскоўскіх сяброў Васіля Быкава — літаратурны крытык Валянцін Аскоцкі: «Минск для меня обезлюдел».

— Так і ёсць. У той жа самай Вушачы сёння ўжо практычна няма тых, каго я помню і хто мяне помніць.

— Відаць, Вушача вашага маленства існуе цяпер выключна ў вашай памяці ды вашых кнігах?

— Так, той Вушачы ўжо няма. Той Вушачы, дзе былі свае рыбакі, свае пекары, дзе калі гаварылі «схадзіць да Маймана», гэта азначала выпіць, а калі «схадзіць да Дысмана», дык — купіць печыва. Той Вушачы, дзе былі такія каларытныя асобы, як Макеенка, які мог выпіць пятнаццаць куфляў піва! А куфаль — гэта паўлітра. Можаце ўявіць?! Няма той Вушачы, дзе хадзіў такі анекдот — жонка павяла карову да быка, дык у яе пытаюцца: «Хто там?» — «Карова». — «Здаровая?» — «Здаровая». — «Давай ёй Макеенку!» А Макеенкам празвалі здаровага быка… (Смяецца.)

— Між іншым, нядаўна званіла мне сястра Васіля Быкава Валянціна Уладзіміраўна, якая таксама нарадзілася і ўсё жыццё пражыла на Вушаччыне, дык сказала, што чытае цяпер ваш «Вушацкі словазбор» і ўсё здзіўляецца вашай памяці, гаварыла: «Я гэта ведала некалі ды забылася, а Рыгор усё помніць!»

— Калі такое кажа Валянціна Уладзіміраўна, гэта для мяне найвышэйшая адзнака.

— А ці была ў вас патрэба ў штодзённым сяброўстве?

— Патрэбнасць такая, вядома, была, і з кожным па-свойму. На Стральцове я, напрыклад, правяраў радок, гучанне верша, бо гэта быў чалавек высокай культуры і тонкай душы. У нас такіх мала. Караткевіч жа валодаў не толькі энцыклапедычнымі ведамі — з ім і жыць было весялей. Дарэчы, ён быў па-сапраўднаму вялікі, таму што ніколі не думаў пра тое, як стаць, куды паглядзець і што сказаць, — ён заўсёды быў натуральны… Наогул кажучы, жыццё ўвесь час зводзіла мяне не тое, што са звышлюдзьмі, але з людзьмі адметнымі, не такімі, як усе. І дзякуй лёсу за тое.

— У новай кнізе Някляева «Знакі прыпынку» ёсць аповед пра тое, як уначы яму звоніць з Масквы Ігар Шклярэўскі і сярод іншага кажа: «Калі табе няма каму пазваніць сярод ночы, дык табе ўвогуле няма каму пазваніць». А ў вас былі такія сябры, каму вы маглі тэлефанаваць у любы час?

— Былі. Дапусцім, быў такі паэт Сымон Блатун, ён рана памёр. Ці тыя ж самыя Міхась Стральцоў, Уладзімір Караткевіч і Уладзімір Някляеў. Раней ніхто на гадзіннік не глядзеў: у дзве гадзіны ночы, дык у дзве, у тры — дык у тры. І званіў я не толькі тут, у Беларусі, але і ў Латвію, Літву, Эстонію, Азербайджан, ва Украіну — паўсюль, дзе жылі мае сябры. Гэта зараз я не магу нікому пазваніць, таму што ўжо іншы час. Я ж не пазваню сярод ночы Някляеву…

— Чаму?

— Я саромлюся.

— Прыгадваючы Генадзя Бураўкіна, вы сказалі пра вашае філалагічнае пакаленне. Вось і Сяргей Ваганаў у артыкуле памяці аднаго з вашых сяброў — паэта Валянціна Тараса — напісаў нядаўна: «…на «доўгай дарозе дадому» творцы, з’яднаныя пакутлівым пошукам адказаў на пякучыя пытанні Часу, становяцца Пакаленнем.

Сёння ў Беларусі шмат таленавітых, высокаадукаваных, высокаінтэлектуальных творцаў — літаратараў, філосафаў, палітолагаў…

Але Пакалення няма. Ёсць тусоўкі».

Ці пагодзіцеся з гэтым сцвярджэннем?

— Пакаленне Васіля Быкава і Валянціна Тараса — гэта магутнае пакаленне, але яно практычна знікла. Яно ваявала і, прыйшоўшы з вайны, па-іншаму глядзела на жыццё — яно ведала цану жыццю. І калі што і рабілі ў літаратуры, дык рабілі шчыра. Хоць гэта і цяжка было, але разумееце, калі нешта забараняецца, дык наадварот хочацца рабіць насуперак. Сёння ж няма той сцяны, якую трэба было б прабіваць. А прабіваючы сцяну, хоць шышкі на лбе наб’еш, ды тым самым так лоб загартуеш, што арэхі можна калоць!.. (Смяецца.)

— Прабачце, але не пагаджуся: цяпер таксама ёсць сцяна. Яна іншая, але ж ёсць.

— Сцяна, канечне, так ці інакш, але будзе заўсёды — пакуль будзе дзяржава, будзе і сцяна. Я маю на ўвазе, што цяпер зусім іншая сцяна, і маладзейшыя наўпрост разгубленыя і раскупленыя. Я не наракаю на іх — у такія ўжо жыццёвыя ўмовы яны пастаўленыя. Сённяшнім маладым нават цяжэй, чым было нам: у наш час хоць пайка была, і некаторым лустачку дадавалі да той пайкі альбо лясачку масла…

Што ж тычыцца вашага пытання, дык такога адзінага, маналітнага пакалення, як пакаленне Быкава, ужо, безумоўна, не будзе. Але і да рэвалюцыі ж маналітных пакаленняў не было — былі асобы. І ў далейшым, відаць, будуць толькі асобы, якія будуць змагацца, сцвярджаць і загартоўваць сябе. Што б хто ні казаў, а гісторыя і культура ствараюцца менавіта асобамі, а не калгасам.

— У звязку з гэтым: калі бачу на вашых кніжных паліцах тамы Караткевіча, часта прыгадваю адзін з яго дарчых надпісаў: «Дарагому Рыгору Барадуліну з любоўю да яго самога, добрага і шчырага чалавека, і яго светлай, сапраўды вялікай, нашай, беларускай паэзіі. Нічога, браце, зразумеюць, побач з кім жылі». Як думаеце, дзядзька Рыгор, зразумеюць?

— Сам пра сябе… Караткевіч любіў гаварыць: «Не фігуруйце, Грышачка!» Дык вось я не фігуруюся, а яшчэ раз кажу, што мне заўсёды здавалася, што іншыя і разумнейшыя за мяне, і пішуць лепш. Не тое, што я самы дурны, але і дакладна, што не самы разумны. Хацелася б, канешне, быць разумным, але гэта ўжо колькі Бог адвёў.

— Прабачце, калі ласка, за нетактоўнае пытанне, а ці моліцеся вы?

— На ноч малюся. Прычым не тое, што цяпер пачаў маліцца, калі гэта стала модным, — я ўсё жыццё маліўся, мама прывучыла мяне да гэтага. І калі ад’язджаў з Вушачы, дык абавязкова ставаў на калені перад абразом… І цяпер малюся і за Валю, і за Дамініку, і за Ілону само сабой.

— Баюся паставіць вас у няёмкае становішча, а ці маліліся вы калі-небудзь за сяброў?

— (Раздумвае.) За Быкава і за Караткевіча маліўся. За Валодзю таксама маліўся, калі той быў у засценках КДБ

— Дзядзька Рыгор, прабачце, калі ласка, яшчэ за такое пытанне, але ж кожны чалавек задумваецца пра тое, што некалі яго, як вы самі напісалі, гукнуць продкі. Вы ж не можаце пазбавіцца гэтай думкі?

— Часам думаеш, што адзінае страшнае, што можа быць, — гэта пакутаваць перад смерцю. А там ужо што будзе, тое і будзе.

— Дык вы сумняваецеся ў тым, ці ёсць смерць, ці яе няма?

— Смерці няма.

— Але ў вас няма дакладнага прадчування, ведання таго, што будзе пасля?

— Не.

— Барыс Пастарнак пісаў, што мастацтва, гаворачы пра смерць, тым самым стварае жыццё. У вашай паэзіі апошняга дзесяцігоддзя гэтая тэма адна з найгалоўных.

— І чым далей, тым больш, бо чым далей, тым бліжэй да смерці, якая набывае ў маім уяўленні свае рысы, хай яны і не канкрэтныя, не бачныя, але прысутнасць смерці ўжо адчуваецца.

— Але дзякуй Богу, што, як вы зноў жа самі напісалі, вы покуль тут. І ўжо на заканчэнне: што вы пажадаеце, дзядзька Рыгор, маладзейшым за вас?

— Маладым хочацца найперш сказаць, каб заставаліся самімі сабой. Грошы, слава — цяпер жа столькі спакус, і таму дужа цяжка выстаяць, але ўсё гэта сыдзе, і чалавек застанецца сам-насам. Таму пажадаю: жывіце сэрцам, а не розумам.

Сяргей Шапран, Новы час

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
Палітыка і грамадства
Мезенцаў: Адказам на санкцыі супраць Мінска стане паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі
Мінздароўя: За суткі 1876 выпадкаў кавіду
Фонд BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
Што будзе з рэйсамі «Белавія» і цэнамі на квіткі, калі так шмат забаронаў?
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Наш адказ на санкцыі: Дзерман заявіў, што больш ні рубля не патраціць на візы і паездкі на Захад
Усяго патроху
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
У сям'і са Смаргоні жыве сапраўдны янот: ён дапамагае мыць бульбу і ганяе катоў ФОТА, ВІДЭА
«Як прычоска Борыса Джонсана». Брытанцы жартуюць і абураюцца з нагоды галоўнай ёлкі краіны ФОТЫ
У Расіі ўраган знішчыў галоўнае дрэва краіны. Яго пасадзіў вядомы пісьменнік ФОТАФАКТ
У Перу знайшлі незвычайную мумію. Яна закрывае рукамі твар ФОТА
«Нават панкі афігеюць». Паглядзіце, як да Новага года ўпрыгожылі універсам «Цэнтральны»
«Яны назаўжды вярнуліся на Паўночны полюс». З-за кавіду ў свеце дэфіцыт Санта Клаусаў
Спорт
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Ліянэль Мэсі атрымаў сёмы «Залаты мяч». Гэта рэкорд
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
З-за амікрон-штама адмянілі першыя буйныя спартовыя спаборніцтвы
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Здарэнні
На трасе Мінск — Маладзечна сутыкнуліся чатыры аўтамабілі. Пяць чалавек трапілі ў бальніцу
Пад Салігорскам сутыкнуліся легкавік і рэйсавы аўтобус, двух чалавек прыйшлося дэблакаваць
У Бранскай вобласці перакуліўся мікрааўтобус з беларусамі: адзін чалавек загінуў
У Нараўлянскім раёне двое дзяцей атруціліся таблеткамі
Самы гуманны суд у свеце: мінчук ударыў кулаком у сківіцу кантралёра і атрымаў 2900 рублёў штрафу
У Мінскім раёне мужчыну затрымалі па падазрэнні ў згвалтаванні прыёмных дзяцей

Магілёўца адправяць у псіхіятрычную бальніцу за кактэйль Молатава
Жыхар Бабруйска тройчы за год стаў ахвярай кібермахляроў
Карысная інфа
На выходных пахаладае да мінус 10
У першы дзень зімы — снег і галалёдзіца
У Мінску назіраецца паніжаны атмасферны ціск: на 25 мм ніжэй за норму
На аўторак з-за моцнага ветру абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі
Здароўе
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Мінздароўя: Чарговая хваля кавіду ў Беларусі заканчваецца
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
«Наступны год можа стаць крызісным». Як старыя і новыя санкцыі паўплываюць на беларускую эканоміку і ці змогуць іх абысці?
Стала вядомая цана на расійскі газ для Беларусі на наступны год
Меркаванні
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
Што цікавага адбылося ў беларускай музыцы за восень? 
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Алек Болдуін заявіў, што не націскаў на спускавы кручок рэвальвера, калі загінула аператар Галіна Хатчынс
Рэпер Аксімірон выдаў першы за шэсць гадоў альбом, і у адным з трэкаў згадаў Лукашэнку
Навука і тэхналогіі
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Паўднёвай Афрыцы заявілі, што «амікрон» не выклікае цяжкіх формаў у прышчэпленых
Перамовы Байдэна і Пуціна пройдуць у відэафармаце
Кіраўнікі Літвы, Польшчы і Украіны заклікалі ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
Расійскі парламентарый звязаў санкцыі супраць Беларусі з «каланізатарскай палітыкай Захаду»
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Літоўскія спецслужбы: Мінск спрабуе ўкараніць інфарматараў у асяроддзе апазіцыйных палітыкаў
МЗС Украіны: Лукашэнка спаліў усе масты, зрабіўшы Беларусь варожай краінай
Галоўнае
Мезенцаў: Адказам на санкцыі супраць Мінска стане паглыбленне інтэграцыі Беларусі і Расіі
Фонд BYSOL прызнаны экстрэмісцкім фармаваннем
Галоўчанка паабяцаў санкцыі супраць Захаду
Санкцыі ЗША стварылі пагрозу для ўнутраных пазык Беларусі ў далярах
Тэлеграм-канал і сацсеткі «Радыё Свабода» прызнаныя экстрэмісцкімі
На Віцебскай абласной станцыі пералівання крыві людзі здаюць кроў і яе кампаненты ў доўг
Дар'я Домрачава: Любая дзяржава ў сваёй гісторыі праходзіць праз складаныя часы
Усяго патроху
Эпідэміёлаг: амікрон можа стаць выйсцем з пандэміі
У Беларусі абралі птушку 2022 года. Паглядзіце, якая яна мілая ФОТА
Маці пяцярых дзяцей Вольгу Залатар прысудзілі да чатырох гадоў калоніі
«Ці ўсе эканомяць і напружваюцца?» Лукашэнка — аб праекце дэфіцытнага бюджэту на 2022 год
Фота / Відэа
Меркель развіталася з пасадай канцлера. Вайскоўцы прайшлі маршам з паходнямі ВІДЭА
Канфіскаваны форд Віктара Бабарыкі прадалі з аўкцыёну — заявіліся шэсць удзельнікаў
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
Закон аб персанальных даных цяпер будзе кантраляваць новы орган. Што зменіцца ў жыцці беларусаў?
«Я тэлепартаваўся з Беларусі». Асуджаны на «хімію» музыка і палітвязень пра Валадарку, прысуд і пабег з краіны
Лебядок: Заява Лукашэнкі наконт ядзернай зброі як мінімум запозненая
Самае лайканае
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Судзілі Бабарыку, Знака і Калеснікаву, ліквідавалі «Вясну». Хто з суддзяў трапіў пад санкцыі ЕС
Гарачыя тэмы
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх