Са шпіля над шкляным купалам Вярхоўнай Рады Украіны зрэзалі савецкую зорку. Гэта адбылося паводле даручэння намесніка старшыні рады Руслана Кашулінскага.

Як паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook журналіст Аляксандр Аранец, адпаведнае даручэнне Кашулінскі даў яшчэ раней, але яго блакаваў экс-спікер Рыбак.

У аўторак работнікі Рады зорку дэмантавалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?