Працягваем выкрываць нерухомасць палітыкаў, напісаў у сваім фэйсбуку журналіст Дзмітрый Гурневіч. Гэтым разам ідзем у заходнім напрамку. Дача прэзідэнта Польшчы Браніслава Камароўскага ў мясцовасці Буда Руская, недалёка ад беларускай мяжы.
У Варшаве у прэзідэнта 4-пакаёвая кватэра, якая дасталася яму ў спадчыну. Там цяпер жывуць двое ягоных дзяцей, пакуль сам Камароўскі з жонкай часова пражывае ў невялікай рэзідэнцыі ва ўрадавым квартале.





