Вярхоўная Рада ўпаўнаважыла спікера парламента в.а. кіраўніка дзяржавы Аляксандра Турчынава падпісваць законы, прынятыя з 21 лютага да абрання новага прэзідэнта.
За такую пастанову прагаласавалі 316 дэпутатаў.
Турчынаў абвясціў з трыбуны, што збіраецца правесці тэрміновую нараду з кіраўнікамі сілавых структур.
Пасяджэнне ВР працягвае віцэ-спікер Руслан Кашулінскі.