У кіеўскім метрапалітэне на станцыі «Тэатральная» знятыя лозунгі савецкіх часоў, якія размяшчаліся на калонах станцыі, і ў бліжэйшы час будзе дэмантаваны барэльеф Леніна.
Рашэнне было прынята ў сувязі з адпаведным зваротам Самаабароны Майдана і грамадскай арганізацыі «Майдан».
Ужо знятыя 24 шыльды з лозунгамі. Яны з'яўляюцца ўласнасцю метрапалітэна, таму пакуль будуць заставацца на прадпрыемстве.
Што тычыцца барэльефа Леніна, то яго дэмантаваць няпроста, бо ён важыць да 6 тон.
У кіеўскім метро больш няма станцый, якія б упрыгожвала сімволіка савецкіх часоў.