Юры Хашчавацкі

18 кастрычніка 2007 году – слыннаму дакумэнталісту Юр'ю Хашчавацкаму спаўняецца 60 гадоў. Хашчавацкі нарадзіўся ў Адэсе, закончыў Адэскі тэхналягічны інстытут. Адылі трапіў у Менск, дзе працаваў як рэжысэр.

Хашчавацкі найболей вядомы паспалітае публіцы па дакумэнтальна-сатырычнай трагікамэдыі “Звычайны прэзыдэнт” – і апошняй карціне “Плошча”.

Але галоўныя героі ягоных твораў – “маленькія людзі”, якія трапілі ў абсурдовую сытуацыю несвабоды, ціску й жарсьцяў. Нават пэрсанаж “Звычайнага прэзыдэнта” – гэта “маленькі чалавек”, які дарваўся да ўлады.

Карціны “Расейскае шчасьце” (1992), “Аазіс” (1996), “Каўкаскія палонныя” (2002) – насьледуюць лепшыя традыцыі гуманістычнай літаратуры, прасякнутыя болем і гумарам.

Доўгіх а доўгіх гадоў жыцьця, моцнага здароўя – і яшчэ шмат добрых стужак!

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?