Адукацыйны конкурс «1939 год у памяці жыхароў Беларусі» працягваецца да 15 мая.

Арганізатары конкурса Інтэрнэт-праект «Беларускі архіў вуснай гісторыі» МГА «Гісторыка» і ГА «Дыярыуш» запрашаюць усіх зацікаўленных да ўдзелу ў інфармацыйных мерапрыемствах па тэме «Вусная гісторыя ў адукацыйным працэсе», якія адбудуцца: 30 сакавіка у Мінску, 5 красавіка у Гомелі.

На семінарах можна будзе даведацца пра прынцыпы і асаблівасці збора вуснагістарычных матэрыялаў з вучнямі, магчымасці іх выкарыстання ў выкладчыцкай дзейнасці. Дасылайце свае заяўкі на ўдзел на адрас konkurs@nashapamiac.org.

Выдаткі на праезд - за кошт арганізатараў.Усе пытанні вы можаце задаць па тэлефонах: 8 029 397 52 15 (Вольга), 8 029 358 31 84 (Павел)

Да 15 мая школьнікі могуць дасылаць сваю працу на конкурс па тэме «1939 год у памяці жыхароў Беларусі». Да ўдзелу запрашаюцца вучні старшых класаў сярэдніх школ і навучэнцы сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў.

Што адбылося ўвосень 1939 года? Як гэтыя падзеі паўплывалі на жыццё беларусаў па абодва бакі мяжы? Які вобраз тых пераўварэнняў захавала памяць беларусаў? Якое значэнне для гістарычнага лёсу беларускай нацыі мае восень 1939 года? Калі вам цікавыя гэтыя пытанні, значыць, наш Конкурс для вас!

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна звярнуцца да вусных успамінаў. Гэта значыць, да сведчанняў людзей пра падзеі 1939 г. і тыя змены, якія прынесла ў жыццё беларусаў савецкая ўлада. Вусныя ўспаміны дазваляюць паглядзець на гістарычную падзею вачыма канкрэтнага чалавека.

Чакаем конкурсныя працы і вашыя пытанні на электронную скрыню: [email protected] ці па адрасе: МГА «Гісторыка» 220000, а/с 128 (з пазнакай «Конкурс для школьнікаў»).

Пераможцы і найбольш актыўныя кіраўнікі прац атрымаюць каштоўныя прызы і дыпломы. Лепшыя працы будуць апублікаваныя, а іх аўтары – запрошаныя на міжнародную навуковую канферэнцыю «Верасень 1939 года ў гістарычнай традыцыі і вуснай гісторыі«, якая адбудзецца 26-27 верасня 2014 г. у Мінску.

Конкурсная праца прадстаўляе сабою эсэ, напісанае на падставе вусных успамінаў і іншых крыніц.Мінімальны памер працы – 10.000 знакаў, што прыкладна складае 4-5 старонак А4, інтэрвал 1,5.

Працу можна рабіць індывідуальна, альбо групай, самастойна ці з дапамогай кіраўніка.

Матэрыялы і метадычныя рэкамендацыі для напісання конкурснай работы размешчаны ў спецыяльнай рубрыцы па адрасе наша памяць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0