Вярхоўная Рада Украіны падтрымала заяву ў Міжнародны крымінальны суд.

Вярхоўная Рада Украіны падтрымала заяву «ў Міжнародны крымінальны суд аб прызнанні Украінай юрысдыкцыі Міжнароднага крымінальнага суда, аб здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці вышэйшымі службовымі асобамі дзяржавы, якія прывялі да асабліва цяжкіх наступстваў і масавага забойства украінскіх грамадзян падчас мірных акцый пратэсту ў перыяд з 21 лістапада 2013 года года па 22 лютага 2014 г.».

Заяву падтрымалі 324 з 361 народных дэпутатаў Украіны, зарэгістраваных у сесійнай зале.

Таксама парламент звяртаецца ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай аб устанаўленні вінаватых у здзяйсненні злачынстваў супраць чалавечнасці, прадугледжаных артыкулам 7 Рымскага статута Міжнароднага крымінальнага суда, і прыцягненні да крымінальнай адказнасці экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, экс-генеральнага пракурора Віктара Пшонкі, былога міністра ўнутраных спраў Віталя Захарчанкі і іншых службовых асоб, што выдавалі і выконвалі відавочна злачынныя загады, якія могуць быць устаноўлены пракурорам Міжнароднага крымінальнага суда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?