Лідар партыі «УДАР» Віталь Клічко пацвердзіў свой намер балатавацца ў прэзідэнты Украіны. Пра гэта Клічко сёння заявіў у кулуарах парламента.

Unian.ua

Unian.ua

«Так, я буду балатавацца на пасаду прэзідэнта Украіны. Бо цвёрда ўпэўнены, што Украіне трэба цалкам мяняць правілы гульні. Павінна быць справядлівасць. Я ведаю дакладна, што гэта можна зрабіць», — адзначыў Клічко.

Пры гэтым Клічко заяўляе, што не бачыць сябе ў складзе новага ўрада.

У прыватнасці, адказваючы на пытанне: «ці бачыць ён сябе ў новым урадзе», Клічко адказаў: «Я сябе не бачу».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?