Вытокі прэміі «Залаты апостраф» трэба шукаць у 2002 годзе, калі пісьменнік Барыс Пятровіч заснаваў часопіс «Дзеяслоў».

Праз два гады, 25 сакавіка 2004 года, у Доме літаратара была прэзентаваная прэмія «Залаты апостраф».

Лаўрэатамі могуць стаць асобы, чые творы на працягу года друкаваліся на старонках часопіса. Спярша прэмія ўручалася ў намінацыях «проза», «паэзія» і «дэбют».

Пазней дадалася намінацыя «за высокі ўклад у сучасную беларускую літаратуру». Адрозненне ад папярэдніх гадоў у тым, што замест намінацыі «дэбют» уведзена намінацыя «non-fiction».

Сёння на Арт Сядзібе адбылося ўганараванне лаўрэатаў.

У намінацыі «проза» перамог Віктар Казько (апавяданні пад агульным загалоўкам «Вечны покліч вады»). У намінацыі «паэзія» — Леанід Галубовіч (падборка «Зазімак»). У намінацыі «non-fiction» – Алесь Бяляцкі за артыкул «Дзяды былі з намі» (артыкул з нагоды 25-годдзя «Дзядоў», першага масавага мітынгу ў Беларусі). Прэмію за «за высокі ўклад у сучасную беларускую літаратуру» атрымаў Генадзь Бураўкін.

Цікава, што ў інтэрнэт-галасаванні чытачы аддалі свае галасы зусім іншым прэтэндэнтам: Вользе Гронскай (паэзія), Еве Вежнавец (проза) і Сяргею Кавалёву («non-fiction»). Лаўрэаты апынуліся на другім ці трэцім месцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?