Тэкст ліста львоўскай інтэлігенцыі:
Мы патрабуем ад Вярхоўнай Рады, новых членаў урада і в.а. прэзідэнта Украіны праводзіць узважаную культурную і моўную палітыку.
Украіна перажыла трагічныя дні. Сотні дзяцей нашай Айчыны загінулі, тысячы параненых. Мы са слязамі на вачах хаваем лепшых, тых, каго забіў рэжым Януковіча. Разам мы з трывогай чуем гарачыя фразы пра неабходнасць наступу на ўсход і поўдзень Украіны. Мы заклікаем Вярхоўную Раду да ўзважанасці. Злачынствы рэжыму маюць расследавацца неадкладна, а ўсе іх натхняльнікі, арганізатары і выканаўцы павінны панесці суровае пакаранне. Але расследаванне злачынстваў і прыцягненне забойцаў і бандытаў да адказнасці не варта падмяняць «судом Лінча» або паляваннем на вядзьмарак. Самае важнае, каб пакаранне забойцаў было няўхільным і ў краіне былі праведзены паслядоўныя і глыбінныя рэформы.
Мы ўсведамляем, што на працягу дзясяткаў гадоў на ўсходзе і поўдні Украіны праводзілася палітыка свядомай культурнай каланізацыі і дэўкраінізацыі, закладнікамі якой сталі простыя людзі. Але мы супраць цкавання людзей праз месца жыхарства ці мову зносін, гэта скарыстаюць толькі ворагі Украіны.
Мы патрабуем ад Вярхоўнай Рады, новых членаў урада і в.а. прэзідэнта Украіны праводзіць узважаную культурную і моўную палітыку.
Тысячы жыхароў усходу і поўдня Украіны дэзарыентаваны і не разумеюць, што адбываецца, бо чуюць толькі маскоўскую прапаганду.
Мы маем шанец пабудаваць новую, сумленную і справядлівую Украіну і захаваць яе тэрытарыяльную цэласнасць. Але мы не павінны навязваць данчанам або крымчанам галіцкі лад жыцця.
На Майдане плячом да пляча з украінцамі стаялі рускія, палякі, беларусы, армяне, габрэі, грузіны, татары і іншыя.
Усіх іх аб'яднала шчырая любоў да Украіны і нянавісць да тыраніі. І за гэта яны заплацілі страшную цану — цану уласнай крыві.
Мы павінны паважаць культурныя і моўныя патрэбы жыхароў усходу і поўдня, каб яны не адчувалі сябе чужымі ва Украіне.
Мы павінны прадэманстраваць прынцыпова новую якасць Украіны, якая не будзе штучна дзяліць сваіх грамадзян на розныя «гатункі». І мы заклікаем не дазволіць палітычным маргіналам спекуляваць на крыві і спрабаваць знішчыць тэрытарыяльную цэласнасць нашай дзяржавы.
Юрый Шухевіч — сын галоўнакамандуючага УПА
Ігар Калинец — пісьменнік, у савецкі час дысідэнт і палітвязень
Міраслаў Марыновіч, віцэ-рэктар Украінскага каталіцкага універсітэта ў Львове, у савецкі час праваабаронца, заснавальнік Украінскай Хельсінскай групы
Іван Вакарчук, фізік, палітык і грамадскі дзеяч, экс-рэктар Львоўскага нацыянальнага універсітэта, былы міністр адукацыі
Раман Іванічук, пісьменнік, грамадскі дзеяч, адзін з арганізатараў Таварыства ўкраінскага мовы імя Т. Шаўчэнкі і Народнага Руху Украіны
Тарас Вазняк, культуролаг, палітолаг, дарадца мэра Львова
Антон Баркоўскі, журналіст, публіцыст
Дзвеніслава Калінец, кандыдат біялагічных навук, выкладчык Львоўскага нацыянальнага універсітэта
Наталля Іванічук, перакладчык з італьянскай, нямецкай і шведскай моў.