Падзенне «ленінскіх ідалаў» ва Украіне і Чаркаскай вобласці ў прыватнасці сведчыць пра тое, што ўкраінскі народ нарэшце адмаўляецца ад бязбожнага камуністычнага мінулага.

Пра гэта ў казані ў Тыдзень аб Страшным судзе (23 лютага) сказаў мітрапаліт Чаркаскі і Канеўскі УПЦ Маскоўскага патрыярхату Сафроній (Дзмітрук).

На думку ўладыкі, кровапраліцце на Майдане з'яўляецца своеасаблівым зямным вобразам Страшнага суда. Але гэта была барацьба чалавека з чалавекам. Але ў нашай гісторыі былі і такія часы, калі чалавек змагаўся з Богам.

«Нам трэба маліцца, каб ніколі больш нашы людзі не падымалі руку на Бога. Ужо ўзнялі ў 1917 годзе… На шчасце, сёння мы прыйшлі да таго, што «д'ябал лысы» ва Украіне пераможаны. Гэта — сведчанне, факт, ад якога нам няма куды падзецца.

Украіна будзе новай не пасля Майдана, а пасля таго, як не застанецца ніводнага «лысага» ва Украіне! Гэта — не палітыка, гэта факт. Гэта — фактар, які да гэтага часу сядзіць у галовах яшчэ. І гэта сведчанне таго, што аб'яўляць вайну Богу — небяспечна. Калі чалавек нешта заваёўвае у сваім жыцці, ён павінен маліцца, прасіць Бога захаваць тое, што ён атрымаў», — падкрэсліў уладыка Сафроній.

(…)

Ён нагадаў, што кожны чалавек ва ўзросце разумее, як хутка праходзіць чалавечае жыццё і як мала значаць мімалётныя «задавальненні».

«Некаторыя маюць мільярды даляраў у заходніх банках, а толку ад гэтага? Цябе ўзялі — і «па шапцы», з пасады міністра, прэм'ера ці прэзідэнта.

Паўстае пытаньне: каму, навошта і колькі трэба? Трэба — не шмат: зрабіць дабро для блізкага, каб Гасподзь цябе памілаваў у Вечнасці. Няхай Гасподзь умацоўвае нас на малітву за Украіну. Бо толькі малітва, зварот да Бога можа выратаваць Украіну — без крыві, без пакуты», — падсумаваў ўладыка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?