Яраслаў Качыньскі

Прэм’ер‑міністар Польшчы Яраслаў Качыньскі заявіў, што амэрыканскія ракеты‑перахватчыкі дазволяць абараніць Польшчу ад Расеі.

Кіраўнік польскага ўраду мяркуе, што Расея ня хоча губляць Польшчы з‑пад свайго ўплыву і пасьля 1989 г., калі ў краіне адбылося падзеньне камуністычнага рэжыму.

Яраслаў Качыньскі падкрэсьліў, што амэрыканскія ракеты адпавядаюць інтарэсам польскае бясьпекі.

«Гэта ўмацуе нашу бясьпеку. Мы павінны памятаць, што пастаянна знаходзімся пад пагрозай. Расейцы не пагадзіліся з падзеямі 1989 г.Відавочна, што яны мяркуюць, што мы знаходзімся ў сфэры іх уплыву», — дадаў кіраўнік польскага ўраду, «адказваючы на прэс‑канфэрэнцыі на пытаньне, навошта Польшча хоча разьмясьціць на сваёй тэрыторыі амэрыканскія ракеты‑перахватчыкі».

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін на сваёй прэс‑канфэрэнцыі заявіў, што Расея зробіць адэкватныя захады ў выпадку разьмяшчэньня элемэнтаў ПРА ў Эўропе, але як - «вырашаць спэцыялісты».

На тэрыторыі Польшчы плянуецца разьмясьціць 10 ракет, а радары — у Чэхіі. Першая ракета заступіць на баявое дзяжурства ў Польшчы да 2011 г.

Паводле telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0