Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'ер-міністру Міхаілу Мясніковічу неадкладна выплаціць прызавыя беларускім спартсменам, якія заваявалі медалі на XXII зімовых Алімпійскіх гульнях у Сочы, паведамляе БелТА.

Нагадаем, што беларусы заваявалі на Алімпійскіх гульнях 6 медалёў: пяць залатых (тры — Дар'я Домрачава, па аднаму — Ала Цупер і Антон Кушнір) і адзін бронзавы (Надзея Скардзіна).

Раней заяўлялася, што ў Беларусі за залаты медаль будзе выплачана 150 тыс. даляраў, за бронзу — 50 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0