Цяжка сабе ўявіць, каб яшчэ ў нейкай эўрапейскай краіне, акрамя Расеі, у цэнтры сталіцы мог бы адбыцца забаронены марш за далучэньне да ЭС, пры падрыхтоўцы да якога арыштавана 40 чалавек.

Рэакцыя ўладаў на «Эўрамарш» была подленькай — з арыштамі Борыс і дзясяткаў студэнтаў па абвінавачваньні ў лаянцы. Цяжка сказаць, ці была інсьпірацыя правакатараў за дзеяньнямі некаторых маладых людзей на Маршы.

Улады ўпершыню за доўгі час выявілі жаданьне, я тут карыстаюся трапным азначэньнем Віталя Тараса,— будаваць «дысцыплінаваную дэмакратыю». Гэта прадпрыемства абавязвае — дэмакратыя ўсё‑такі.

Вулічныя акцыі застаюцца найбольшым кашмарам уладаў, іх яны стараюцца сарваць любым коштам.

Усюды, дзе былі масавыя маніфэстацыі, справа сканчалася зьменай рэжыму. Плошча была кашмарам Лукашэнкі, і ад таго на наступныя дэманстрацыі ўлады рэагавалі так нэрвова.

Адваротна, маніфэстацыі вызваляюць найбольшую энэргію незалежнага грамадзтва. Пра іх людзі найбольш чытаюць у інтэрнэт‑СМІ. Іх вымушаныя асьвятляць — у ташнатворным стылі — СМІ дзяржаўныя.

Маніфэстацыі разбураюць саму сутнасьць іх сыстэмы, у якой народ не павінен прамаўляць, ён мусіць слухаць.

Што рабілі іншыя народы Цэнтральнай Эўропы ў паняволеньні? Арганізоўвалі публічныя акцыі пратэсту.

Вулічныя акцыі розьняць Беларусь — якая мае надзею на дэмакратыю — ад безнадзейных Расеі, Казахстану, Узбэкістану.

14 кастрычніка найбольш уражвала загартаванасьць моладзі. Яны ведалі, на што ішлі.

Барыс Тумар

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0