В.а. прэзідэнта Украіны, старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў прызначыў Алега Рафальскага в.а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Пра гэта гаворыцца ў адпаведным указе, тэкст якога размешчаны на сайце в.а. прэзідэнта Украіны.

Алег Рафальскі прыйшоў у Адміністрацыю прэзідэнта Украіны ў 2003 годзе на пасаду кіраўніка Галоўнага ўпраўлення па пытаннях унутранай палітыкі, на якой прапрацаваў па 2005 год. З лютага 2005 года па кастрычнік 2006 г. працаваў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута палітычных і этнанацыянальных даследаванняў НАН Украіны.

З кастрычніка 2006 па снежань 2007-га — намеснік кіраўніка апарата прэм'ер-міністра Украіны Сакратарыята Кабінета Міністраў.

01.2008 — 04.2010 — першы намеснік загадчыка сакратарыята дэпутацкай фракцыі Партыі рэгіёнаў Апарату Вярхоўнай Рады Украіны

04.2010 - 04.2011 - намеснік Кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны - Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення дакументальнага забеспячэння Адміністрацыі прэзідэнтаю

З красавіка 2011 працаваў намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?