У Магілёве з цяжкімі траўмамі шпіталізавана работніца завода «Электрарухавік», на якую наехаў электракар. 

Няшчасны выпадак здарыўся 24 лютага ў адным з заводскіх цэхаў. Жанчына 1966 года нараджэння трапіла пад электракар, у выніку чаго атрымала траўму галавы і шматлікія пераломы. У стане непрытомнасці яна шпіталізавана ў Магілёўскую бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. 

Праводзіцца праверка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?