Старшыня Вярхоўнай Рады Крыма Уладзімір Канстанцінаў заявіў, што ў крымскім парламенце не падымаюць пытанне аб выхадзе аўтаноміі са складу Украіны.

Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр Вярхоўнай Рады АРК сёння, у сераду.

Канстанцінаў назваў недакладнай распаўсюджаную некаторымі СМІ інфармацыю аб тым, што ў сераду ў ходзе пазачарговага пленарнага пасяджэння парламента аўтаноміі планавалася прыняць радыкальныя рашэнні, аж да выхаду Крыма са складу Украіны.

У крымскім парламенце не ставяць пытанне аб выхадзе Крыму са складу Украіны. Гэта правакацыя з мэтай дыскрэдытаваць Вярхоўную Раду аўтаноміі, пазбавіць яе легітымнасці», - заявіў ён.

Паводле яго слоў, што «гэтая правакацыя арганізавана і падтрымана Макееўскай камандай у крымскім урадзе, якая дзеля захавання ўлады гатовая ахвяраваць грамадска-палітычнай стабільнасцю на паўвостраве».

«Не паддавайцеся на правакацыі! У сітуцыі, што склалася, захоўвайце спакой і ўзважанасць у сваіх учынках», - заявіў Канстанцінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?