У Беларусі прыпынены продаж антывіруснага праграмнага забеспячэння. Гэта абумоўлена ўваходжаннем у сілу загада Аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце. Загад ад 17 снежня 2013 года № 94 набыў моц 1 студзеня гэтага года.

Згодна з дакументам, з 1 студзеня 2014 года ў Беларусі падлягаюць дадатковай сертыфікацыі праграмныя сродкі абароны ад уздзеяння шкоданосных праграм і антывірусныя праграмныя сродкі. У сувязі з гэтым афіцыйныя продажы несертыфікаваных антывірусных прадуктаў прыпынены.

Апрача таго, згодна з загадам, разам са сродкамі праслухоўвання, абароны ад праслухоўвання, сродкамі крыптаграфічнай абароны інфармацыі і іншымі абавязковай сертыфікацыі падлягаюць таксама маршрутызатары і сістэмы кіравання сайтамі.

Прыпыненне рэалізацыі пацвярджаюць некаторыя беларускія афіцыйныя пастаўшчыкі антывірусных прадуктаў «Лабараторыі Касперскага», Symantec і іншых.

Кампаніі рыхтуюць і накіроўваюць дакументы на сертыфікацыю, чакаючы аднаўлення продажу ў хуткім часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?