пяць дзён ад рана да рана

твой горад дыхаў з апаскаю

твой горад горад тырана

вучыў альбанскую

ля ГУМу ўжываюць гуму

будуюць жывы рэдут

а горад

твой горад

падумаў

«ученья идут»

мільёны дуль у кішэні

зь мільёнаў вуснаў ні гуку

так гэта былі вучэньні

падзякуй ім за навуку

навуку вымавіць «годзе!»

навуку выгукнуць «хопіць!»

твой горад горад у горадзе

якога ніхто не захопіць

24 сакавіка 2006

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0