Кажуць, што беларуская нацыя згубілася недзе па дарозе з вёскі ў горад. Можа, у мястэчку? Гісторык Іна Соркіна перакананая, што мястэчка — гэта не толькі пераходны паміж вёскай і горадам тып паселішча, а што гэта самадастатковая адметная з'ява грамадскага, побытавага і культурнага жыцця Беларусі, мікрамадэль Беларусі, наш гістарычны брэнд.

У чым феномен мястэчак?

Што такое штэтл? Выспа цэласнага габрэйскага свету ў акіяне чужой цывілізацыі? Арганічная частка культурнага ландшафту Беларусі, унікальны прыклад інтэграцыі ў беларускае асяроддзе габрэйскага насельніцтва з захаваннем сваёй нацыянальнай культуры? Што дало беларусам працяглае суседства з габрэямі на адной сацыякультурнай і эканамічнай прасторы? Слухачы запрашаюцца да развагаў на гэтыя ды іншыя пытанні з гісторыі нашых мястэчак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0