Кандыдат на пасаду прэм'ер-міністра Украіны Арсеній Яцанюк заклікаў Расію не падтрымліваць сепаратысцкія настроі і Віктара Януковіча. Пра гэта ён заявіў, выступаючы на пасяджэнні кааліцыі ў Радзе.
«Мы звяртаемся да расійскіх партнёраў. Мы спадзяемся на тое, што РФ не будзе парушаць Будапешцкі мемарандум», — сказаў ён.
«Рускія, не пачынайце вайны з намі. Мы з вамі сябры. Мы партнёры. Мы павінны ісці разам», — сказаў Яцанюк.
Ён таксама запэўніў, што Украіна выкарыстоўвае ўсе законныя канстытуцыйныя метады для захавання тэрытарыяльнай цэласнасці дзяржавы.
«Крым быў і з'яўляецца часткай Украіны», — падкрэсліў ён.
Далей Яцанюк звярнуўся да крымчанаў, перайшоўшы на расійскую мову.
«Вы — украінцы, мы — украінцы. Мы разам пераможам. Наша адзінства — гэта залог поспеху ўкраінскай дзяржавы. І мы будзем разам: Украіна і Крым», — рэзюмаваў палітык.