Крымскі парламент на пазачарговым пленарным пасяджэнні прыняў рашэнне аб недаверы Савету міністраў Крыму і скарачэнні яго паўнамоцтваў, паведамляе агенцтва Інтэрфакс-Украіна.
У падтрымку адпаведнага рашэння нібыта прагаласавалі 55 з 64 крымскіх парламентарыяў. Нібыта — бо галасаванне адбылося ў будынку, ад ночы захопленым узброенымі людзьмі, а журналістаў у залу не дапусцілі.
Як паведамляецца, гэтым жа рашэннем парламент спыніў паўнамоцтвы Савета міністраў Крыму.
Апроч таго, парламент Крыма прызначыў рэферэндум аб пашырэнні паўнамоцтваў аўтаноміі на 25 мая.
0
0
0
0
0
0