Некалькі хвілін таму ў «Нашу Ніву» патэлефанаваў Віктар Шаршун, які нядаўна быў збіты міліцыяй за бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны на ўласным балконе.

Ён паведаміў, што сёння ўвечары зноў вывесіў сцяг на балконе сваёй кватэры. Пасля гэтага яму ў кватэру доўга грукаліся міліцыянты, аднак ён вырашыў не адмыкаць. Тады, паводле словаў Шаршуна, яго дачцэ, якая жыве ў іншым месцы, патэлефанавалі супрацоўнікі Цэнтральнага РУУС і папрасілі паўплываць на бацьку, інакш сцяг з балкона 3-га паверха будуць здымаць з дапамогай МНС.

І вось толькі што на балкон да Шаршуна залез невядомы ў цывільным, які зняў сцяг і пагрукаўся ў балконныя дзверы. Але гаспадар не адамкнуў, і невядомы знік тым жа шляхам, што і з'явіўся, расказаў Віктар Шаршун.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?