Яны просяць не дапусціць кровапраліцця.

Памежнікі Севастопальскага атрада марской аховы Дзяржпагранслужбы працягваюць весці перамовы з вайскоўцамі Расійскай Федэрацыі. Пра гэта паведамляе прэс-служба ДПСУ. Адначасова прымаюцца ўсе меры па недапушчэнні сілавога захопу атрада і маёмасці.

Паміж кантрольна-прапускным пунктам атрада і расіянамі «жывым шчытом» сталі жыхары Балаклавы, ветэраны і сем'і памежнікаў. Яны просяць не дапусціць кровапраліцця. Прадстаўнікі расійскага боку настойваюць на вызваленні вайсковай часткі, не ідуць на кантакт і не прадстаўляюцца. Абстаноўка напружаная да крайнасці.

«Дзяржаўная памежная служба Украіны прымае ўсе меры па недапушчэнні сілавога супрацьстаяння і заклікае ўсіх неабыякавых грамадзян не быць пабочнымі назіральнікамі і не дапусціць кровапраліцця. Таксама ўкраінскія памежнікі звяртаюцца да расійскіх вайскоўцаў, папярэджваючы аб недапушчальнасці парушэння законаў Украіны», — адзначаецца ў заяве ДПСУ.

Нагадаем, сёння каля 13:00 узброеныя людзі ў форме спецназу ў колькасці каля 300 чалавек у поўнай баявой экіпіроўцы распачалі спробу захопу Севастопальскага атрада марской аховы. Старэйшы гэтай групы заявіў, што ў яго ёсць загад міністра абароны Расіі заняць марскую частку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?