У Харкаўскай вобласці знайшлі групу расійскіх бронетранспарцёраў. Пра гэта паведамляюць крыніцы tyzhden.ua ў праваахоўных структурах.
Крыніцы адзначаюць, што бранетэхніку выявілі ў раёне горада Ваўчанск.
Колькасць бронетранспарцёраў не паведамляецца.
Акрамя таго, крыніцы адзначаюць, што з боку Растоўскай вобласці знятыя ўсе мытныя і памежныя пасты.
«Уварванне можа быць найпазней заўтра раніцай», — мяркуюць суразмоўцы tyzhden.ua.
У самім жа Харкаве заўважаныя дзесяць аўтобусаў з расійскімі нумарамі. У іх знаходзіцца расійскі спецназ.





