Юлія Цімашэнка прапанавала свой план дзеянняў у адказ на намер Расеі ўвесці ва Украіну свае войскі.

На думку Цімашэнкі, Расія, якая «толькі што зрабіла чарговы акт застрашвання Украіны гучнымі заявамі і рашэннямі аб вайне», хоча «забіць незалежнасць Украіны, прымусіць нас да капітуляцыі».

«Мы — мірны народ, мы — мірная краіна, але калі цяпер мы прымем ультыматум Расіі — мы страцім сваю краіну. Я прапаную дзейнічаць, але захоўваць поўны спакой і не ўспрымаць навязаную Расіяй агрэсію і дзейнічаць па яе планах, абвастраючы сітуацыю. Яны хочуць вайну па сцэнары Абхазіі і Асеціі ў Грузіі», — гаворыцца ў заяве Цімашэнкі, размешчаным на яе сайце.

На думку Цімашэнкі, трэба неадкладна склікаць пасяджэнне Вярхоўнай Рады, на якім павінны быць «прынятыя наступныя рашэнні:

Першае. Прыняць зварот у Раду Бяспекі ААН з просьбай неадкладна склікаць у Кіеве Раду Бяспекі ААН.

Другое. Прыняць зварот да Еўрапейскага Саюза з прапановай тэрмінова сабраць Раду Міністраў ЕС або саміт ЕС у Лівадыйскім палацы ў Крыме.

Трэцяе. Прыняць зварот да Еўрапейскага Саюза з прапановай неадкладна, на працягу некалькіх дзён, падпісаць з Украінай Пагадненне аб асацыяцыі, якое ўжо прайшла ўсе неабходныя папярэднія працэдуры і цалкам гатовае да рэалізацыі.

Чацвёртае. Прыняць рашэнне, якое пацвердзіць неадкладную гатоўнасць Украіны на падпісанне Дамовы з ЕС.

Пятае. Прыняць зварот да краін заходняга свету з патрабаваннем неадкладна прыступіць да выканання ўмоў Будапешцкага мемарандума аб гарантыях бяспекі, улічваючы размяшчэнне на тэрыторыі Украіны аб'ектаў ядзернай энергетыкі. Нам не патрэбна вайна, нам патрэбна стратэгія стрымлівання агрэсіі, якая будзе ўжыта дэмакратычным светам. І такая стратэгія сёння спрацуе».

«Украіна зараз павінна стаць месцам збору ўсяго дэмакратычнага свету. Мы павінны зрабіць так: калі Расія збярэцца страляць ва Украіне, то яна павінна ведаць, што ў гэтыя хвіліны яна будзе страляць ва ўвесь дэмакратычны свет, які ў гэты час будзе знаходзіцца ва Украіне», — напісала Цімашэнка і заклікала ўсіх украінцаў аб'яднацца і захоўваць спакой.

«Мы ўсе працуем на дыпламатычным узроўні і пераможам», — падагульніла яна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?