Міністэрства замежных спраў Украіны заклікала да Еўрасаюз, ЗША і НАТА разгледзець усе магчымыя механізмы па абароне тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.
Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Андрэй Дэшчыца на брыфінгу ў суботу ўвечары ў Кіеве, паведамляе «Інтэрфакс -Украіна».
«Толькі прайшла мая сустрэча з партнёрамі з ЗША і Еўрасаюза, мы перадалі адпаведныя звароты і лісты ім», — сказаў ён.
«Таксама мы перадалі зварот да НАТА з просьбай разгледзець выкарыстанне ўсіх магчымасцяў для абароны тэрытарыяльнай цэласнасці, суверэнітэту Украіны, для абароны ўкраінскага народа і абароны ядзерных аб'ектаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі Украіны», — заявіў Дэшчыца.
0
0
0
0
0
0