Фотаў з акцыі каля пасольства няма, бо журналістаў затрымлівалі яшчэ на падыходах да амбасады. На фота: іншая акцыя, пікет пратэсту, арганізаваны Аб'яднанай грамадзянскай партыяй каля Камароўкі ў Мінску, 2 сакавіка.

Спробу правядзення акцыі салідарнасці з Украінай каля расійскага пасольства ў Мінску сарвалі масавымі затрыманнямі. У аўтазак трапіў 21 удзельнік акцыі. Затрыманых даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінска. Сярод затрыманых былі Зміцер Дашкевіч, Раман Пратасевіч, Марыя Трафімава. Марыяна Цітова, Наталля Рак, Станіслаў Рачкель, Зміцер Прэдка, Людміла Каравянская, Генадзь Луцэнка, Ігар Сергіевіч.

За паўгадзіны да гэтых падзей каля пасольства РФ у Мінску затрымалі дзясятак журналістаў. Пазней іх вызвалілі.

На Змітра Дашкевіча і Яўгена Ціханава ў РУУС склалі пратаколы.

Як стала вядома, затрыманы таксама аташэ расійскага пасольства Аляксандр Пчалінцаў. Яго, як і астатніх, не адразу адпусцілі, — мабыць, пры ім няма дакументаў.

Акцыя прайшла з ініцыятывы Маладога фронту. Яе ўдзельнікі пратэставалі супраць расійскай агрэсіі ва Украіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?