Генеральны сакратар НАТА Андэрс Фог Расмусен упэўнены, што ўвядзенне расейскіх войскаў на тэрыторыю Украіны нясе пагрозу Еўропе, паведамляе Reuters.

«Тое, што Расея робіць зараз, парушае прынцыпы Статута ААН. Гэта стварае пагрозу міру і бяспецы ў Еўропе», — падкрэсліў Расмусен.

У сувязі з гэтым генеральны сакратар НАТА заклікаў Расію і астатніх членаў міжнароднай супольнасці прыняць меры для нармалізацыі становішча ва Украіне.

«У прыватнасці я заклікаю Расею да дээскалацыі напружанасці», — адзначыў Расмусен, дадаўшы, што Масква павінна адмовіцца ад пагрозы і выкарыстання вайсковай сілы.

Разам з тым ён заклікаў улады Украіны ўлічваць інтарэсы ўсіх сваіх грамадзян і не забываць аб правах нацменшасцяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0