Украінскія маракі перадухілілі вываз зброі з вайсковай часткі 191-га вучэбнага атрада ВМС Украіны.
Пра гэта паведамляецца на афіцыйным відэаканале незалежнага марскога парталу «Sea Breeze» (Navy News).
Як адзначаецца ў паведамленні, раніцай расійскія спецназаўцы праніклі на тэрыторыю часткі і захапілі зброю. Аднак вывезці яе не змаглі: маракі заблакавалі выезд расійскага КАМАЗа бронетранспарцёрам БТР-80.
Афіцэры ВМСУ сталі жывым шчытом вакол бронетранспарцёра і не далі расійскім ваенным адбуксіраваць яго ўбок.
«Нягледзячы на тое, што расейцы двойчы стралялі з аўтамата ў паветра, украінскія вайскоўцы не адступілі і не паддаліся на правакацыю сілавога сцэнара. Такім чынам удалося прыйсці да кампрамісу: расійскі спецназ пакінуў тэрыторыю вайсковай часткі, а КАМАЗ са зброяй у суправаджэнні ўкраінскіх вайскоўцаў адпраўлены на 174- ю базу захоўвання ВМС Украіны», — паведамляе партал.





